weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
22.05.2018 10:41 ,

Першая выстава – і адразу ў цэнтры Мінска. Мастачка з Вілейкі прэзентавала дабрачынны арт-праект

Сабраць на адной выставе мадэльераў і візажыстаў, арганізаваць майстар-класы для дзяцей, зла­дзіць аўкцыён і атрыманыя грошы перадаць на дабрачыннасць – усё гэта атрымалася ў мастачкі Таццяны Мазанік.

У нядзелю, 13 мая, арт-праект віляйчанкі пад назвай “Карціны міру і дабрыні” можна было наведаць у Мінску.

На выставе Таццяна не толькі сабрала май­строў-аднадумцаў, але і прэзентавала ўласныя карціны. Мастачка – выпускніца студыі Эдуарда Мацюшонка, таму не выключае, што аднойчы падобны праект прэзентуе і ў роднай Вілейцы.

– Работы, якія вы бачыце, малявала я сама і мая сяброўка, мастачка Наталля Богдан. Тут ёсць і акрыл, і алей, – кажа Таццяна. – Тыя работы, якія не прададуцца, мы аддадзім у дзіцячы дом і анкалагічны цэнтр. Няхай замест аднатонных сцен дзеці бачаць карціны!

Грошы, атрыманыя ад продажу работ, майстры перададуць на дапамогу дзецям, хворым на анкалогію.

– Для мяне важна дапамагаць тым, хто ў гэтым мае патрэбу, – тлумачыць арганізатарка такое рашэнне. – Тэма дзіцячай анкалогіі не тычыцца непасрэдна мяне ці маіх знаёмых, але гэта не значыць, што я павінна заставацца ўбаку. Працягнуць руку дапамогі можа кожны.

Арганізатарка Таццяна Мазанік са сваёй работай.

Сукенкі з партрэтам князёўны Рагнеды ад вілейскай дызайнеркі

Адна з удзельніц арт-праекта таксама родам з Вілейкі: мадэльер Таццяна Уладыка на выставе прадставіла аўтарскае адзенне.

– Некаторыя рэчы я шыла адмыслова для сённяшняга мерапрыемства, некаторыя – з маіх мінулых калекцый, – кажа Таццяна, паказваючы спадніцы і блузкі. – Паколькі ўсе адзежкі – у адным экзэмпляры, то я старалася зрабіць іх універсальнымі, каб яны пасавалі лю­дзям з рознымі памерамі.

Дызайнерка выставіла таксама і сукенкі са сваёй дыпломнай працы: на іх дзяўчыну нат­хніла беларуская князёўна Рагнеда.

– Я спецыяльна вывучала арнаменты, характэрныя для таго часу, каб паўтарыць іх на сукенках, – каментуе Таццяна складаны геаметрычны ўзор, выкананы ўручную. – А пасля вырашыла зрабіць стылізацыю партрэта самой князёўны. Гэтыя сукенкі даліся мне няпроста, таму я іх не прадаю, а толькі выстаўляю.

Таццяна Уладыка.На словы аб тым, што нават у Мінску вучаніцы Эдуарда Мацюшонка трымаюцца разам, Таццяна ўсміхаецца і кажа:

– Са сваімі прасцей за ўсё працуецца, дзе б ты не жыў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце