weather 13° Маладзечна
weather 13° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 13° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 13° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3168
1 долар 2.0007
100 рас.руб. 3.1911
22.05.2018 09:04 ,

Смерць у калысцы: стала вядома, ад чаго памерла паўтарамесячная дзяўчынка ў Вілейцы

Фота Press.lv.

Пра смерць паўтарамесячнага дзіцяці ў Вілейцы "Рэгіянальная газета" пісала ў лютым.

25 лютага ноччу бацькі дзяўчынкі падышлі да ложка і заўважылі, што дачка не дыхае.

Па здарэнні праводзілі праверку.

Як расказаў «Рэгіянальнай газеце» начальнік вілейскага РАСК Яўген Мягкоў, па выніках судова-медыцынскай экспертызы стала вядома, што дзяўчынка была абсалютна здаровай і памерла ад сіндрому раптоўнай смерці, які часам здараецца ў немаўлят да года.

– У смерці дзіцяці няма ніякага крыміналу. І вінаватых таксама няма,  – падсумаваў Яўген Мягкоў.

Даведка «РГ»

Сіндром раптоўнай смерці нованароджаных – раптоўная смерць ад спынення дыхання знешне здаровага дзіцяці да аднаго года, пры якой ускрыццё не дазваляе ўстанавіць прычыну лятальнага сыходу.

Часам такую смерць называюць «смерцю ў калысцы», бо ніякія прыкметы ёй не папярэднічаюць. Часцей за ўсё, дзіця памірае ў сне.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце