weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
22.05.2018 13:07 ,

Траіх з дзевяці дзяцей, што забіралі з сям’і ў Радашкавічах, аддалі родным

Пра гэта расказала намесніца старшыні камісіі па справах непаўнагадовых Вольга Клепакова.

Шасцёра дзяцей дагэтуль застаюцца ў Радашкавіцкай школе-інтэрнаце. Трое малодшых цяпер пад апекай маці Зоі Канановіч, а дакладней — у яе брата. Яго жонка працуе прыёмнай мамай і ўзялася апекаваць унучатых пляменнікаў. Камісія па справах непаўнагадовых працягвае працаваць са шматдзетнымі бацькамі.

— Міліцыя працягвае праверкі, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак. — Разглядаем пытанне аб прыцягненні бацькоў да адміністрацыйнай адказнасці за наўмыснай нанясенне цялеснай шкоды дзецям. Закон прадугледжвае штраф да 30 базавых велічыньці 15 сутак арышту.

Дзевяцярых дзяцей забралі з сям’і органы апекі ў канцы сакавіка, таму што меркавалася, што дзяцей лупяць бацькі.

«Пакуль не лічу сябе вінаватай»: маці, у якой забралі дзевяць дзяцей, прыйшла ў рэдакцыю «РГ», каб распавесці, што здарылася ў сям’і

«Штосьці хаваюць, а што — не ведаю»: што адбывалася ў сям’і з Радашкавіч, адкуль за збіццё забралі дзевяць дзяцей

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце