weather 4° Маладзечна
weather 4° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 4° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 4° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
22.05.2018 13:02 ,

У акцыі «Дзясятачка» ёсць пераможца!

Па ўмовах акцыі той, хто даслаў найбольш бланкаў з адзнакамі "9" і "10", атрымае планшэт.

Найбольшую колькасць, а менавіта 57 бланкаў, мы атрымалі ад вучня 7 «В» класа гімназіі №10 Маладзечна Захара Шалаева. Віншуем Захара і яго клапатлівую маму, якая ўвесь год збірала бланкі і прынесла іх у рэдакцыю за некалькі дзён да канца прыёму бланкаў.

Захар атрымае планшэт.

Акрамя таго, ніхто не пабіў колькасць бланкаў і па заліку класа. Таму ўвесь 7 «В» пойдзе ў піцэрыю адзначаць канец навучальнага года.

Класны кіраўнік Захара Алена Пятроўна сказала, што Захар выдатнік, і што нам даслалі яшчэ не ўсе яго дзясяткі. Уручаць падарунак пераможцы мы будзем у піцэрыі.

Таксама рэдакцыя адзначыць памятнымі падарункамі Надзею Рухлю з 11 класа Хажоўскай школы і Дзіяну Гіль з 6 «А» вілейскай гімназіі «Логас». Дзяўчаты таксама актыўна ўдзельнічалі ў акцыі, але не дацягнулі да першага месца.

Пра ўзнагароджанне пераможцаў чытайце пазней.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце