weather -4° Маладзечна
weather -4° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -4° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -4° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4501
1 долар 2.1499
100 рас.руб. 3.2409
22.05.2018 16:35 ,

Юнак не дажыў да 20 год. Пасля аварыі ў Хажове загінуў кіроўца без правоў

Здарэнне адбылося каля 21:30 ў нядзелю, 20 мая.

19-гадовы кіроўца «Сітраэна», які ніколі не меў правоў, ехаў з Маладзечна на Хоўхлава.

Едучы па Хажове, малады чалавек не справіўся з кіраваннем і ўехаў у жылы дом па вуліцы Савецкай.

Атрымаў цялесныя пашкоджанні і ў стане комы быў шпіталізаваны ў рэанімацыю.

Юнак не прыходзіў у сябе. Па словах дзяржаўтаінспектара Маладзечанскай ДАІ Сяргея Бартоша, ён пайшоў з жыцця ўчора.

У аўтамабілі былі пасажыры. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны не пацярпелі. Праводзіцца праверка.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце