weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
24.05.2018 13:09 ,

Дабрачынны фонд здзейсніў мару маладзечанкі Віялеты Банковіч – паляцець на верталёце

18 мая дабрачынны фонд дапамогі дзецям “Белы бусел” разам з аэрадромам Ліпкі здзейсніў мару маладзечанкі Віялеты Банковіч у межах праекта “Рэдкія мары”.

Гэты праект існуе, каб увасабляць сапраўдныя, шчырыя, на мяжы немагчымага мары асаблівых дзяцей. Напрыклад, прымераць карону каралевы прыгажосці, навучыцца танцаваць, калі дактары не дазваляюць нават хадзіць, сустрэцца з алімпійскім чэмпіёнам.

Арганізаваў палёт для Віялеты фонд “Белы бусел”. Дапамог начальнік аэраклуба ДТСААФ Мікалай Мачанскі. А пілатаваў верталёт Леанід Курсаў.

Для таго, каб усё атрымалася прыгожа і захавалася ў гісторыі, працавалі візажыст, дызайнер адзення, відэааператар, фатографы, фларыст.

Дзяўчынка была ў захапленні, што яе запаветная мара здзейснілася. У знак падзякі яна падарыла дырэктару фонду дапамогі дзецям “Белы бусел” Сяргею Усманаву карціну, зробленую ў тэхніцы алмазнай вышыўкі. Мінскаму клубу ДТСААФ – малюнак бялюткага лайнера, які лунае ў аблоках.

У Віялеты рэдкае захворванне, з-за якога дзяўчынка мусіць перамяшчацца ў вазку. Гэта не спыняе дзяўчынку ў тым, каб рабіць тое, што цікава, і марыць.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце