weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 9° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
24.05.2018 16:26 ,

Што на базары ў Маладзечне. Пайшлі суніцы, самы ажыятаж на кветкі, клубніцы таннеюць, а букеты па 80 капеек!

Па што варта вастрыць лыжы на рынак райспажыўтаварыства, чытайце ў нашым саглядзе.

На базары пачалі прадаваць дзіцячыя і дарослыя ровары, а таксама самакаты. Дарослы веласіпед можна прыдбаць за 200-400 рублёў.

Купіць дзіцяці ці, чаго ж толькі не захочацца, сабе самакат можна за 45-60 рублёў. Скейт прапануюць за 28 рублёў.

Зеляніна

Самы час забыць прысмак марынадаў і наядацца свежай зелянінай і гароднінай.

Пучок пятрушкі, салаты, кропу ці зялёнай цыбулі аддаюць за 50 капеек. агуркі можна купіць танней, чым па 2 рублі за кілаграм, Памідоры ў сярэднім крыху больш за 3 рублі. Можна знайсці і за 2,90, і за 4.

Фрукты

Клубніцы аддаюць за 6,50-7,50 рублёў. Адна з гандлярак расказала, што цяпер прапануюць украінскія клубніцы, якія смачныя.

— Пасля брэсцкія пойдуць, іх толькі на кампоты і варэнні. Лепш ужо мясцовыя будзе есці, — падзялілася досведам яна.

Чарэшні не таннеюць, цана стаіць на 12-13 рублях за кілаграм.

Рыба

Жывога карпа з рыбнай гаспадаркі Маладзечаншчыны аддаюць па 4,50 за кіло.

Бульба

За кілаграм маладзенькай бульбачкі бяруць каля 1,50 рублі.

Венікі

Хочаце правесці выхадныя ў лазні? У раёнчыку базара, які называюць «поле цудаў», вам прапануюць дубовы ці бярозавы венік за 3 рублі.

Кветкі

Хіт сезона — пятунні, якіх на базары мора. Рассаду для агарода можна купіць за 1,50, падвясное кашпо за 10-15 рублёў. Ёсць бархатцы, бягоніі, лабеліі і іншыя. Падрабязней пра кветкі і пра тое, як іх не забіць за тыдзень-два чытайце ў газеце за заўтра.

Другі базар пачынаецца адразу за галоўнымі варотамі рынка. Складана прыдумаць, чаго там няма. Тут ужо прадаюць суніцы! Слоічак аддаюць за 3 рублі. Букецікі кветак з агарода — ландышы, садовыя васількі, рамонкі прадаюць за 80 капееек. Угадайце, за колькі такія ж букецікі прапануюць у пераходзе ля мінскай Камароўкі. 5-7 рублёў.

Што патаннела

  • Агуркі з 1,99 да 1, 60
  • Бульба з 1,60 да 1,50
  • Буракі з 1,80 да 1,70
  • Капуста з 1,25 да 1,20
  • Памідоры з 3,50 да 3,40
  • Бананы з 2,39 да 1,99
  • Клубніцы з 12,00 да 6,50
  • Лімоны з 4,80 да 4,70

Што падаражэла

  • Скумбрыя вэнджаная з 12,00 да 13,50
  • Морква з 1,10 да 1,30
  •  Перац з 7,99 да 8,30
  • Радыс з 1,00 да 1,50
  • Абрыкосы з 5,90 да 6,30
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце