weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.395
1 долар 2.1102
100 рас.руб. 3.1973
24.05.2018 11:32 ,

Удасканаліць безбар’ернае асяроддзе: у Валожыне абмеркавалі праблемы людзей з інваліднасцю

Фота Spb.kp.ru.

У Валожыне 16 мая зладзілі сустрэчу ў межах кампаніі “Павестка 50”. Мясцовыя актывісты, прадстаўнікі ўлады і сацыяльныя службы знайшлі і агучылі праблемы, з якімі сутыкаюцца людзі з інваліднасцю ў Валожыне, і пастараліся знайсці спосабы іх вырашэння, распавялі ў прэс-службе офісу па правах людзей з інваліднасцю.

– Гэта не першая падобная сустрэча, якую ладзяць у Валожыне, — расказаў Міхаіл Мацкевіч, намеснік дырэктара “Офіса па правах людзей з інваліднасцю” –  арганізацыі,тякая стала ініцыятарам сустрэчы. – Пачынаючы са снежня 2017 года ў Валожыне рэгулярна праходзяць так званыя сустрэчы стратэгічнага планавання, падчас якіх мы абмяркоўваем мясцовыя праблемы, шукаем спосабы іх вырашэння.

“Павестка 50” – гэта кампанія, накіраваная на рэалізацыю Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю ў рэгіёнах Беларусі. У сучаснай мове гэта называецца імплементацыяй.

Валожын увайшоў у лік пяці гарадоў Беларусі, дзе падпішуць спецыяльны стратэгічны дакумент, “павестку”, дзякуючы якому стане магчыма ажыццявіць асноўныя палажэнні Канвенцыі ў рэгіёнах Беларусі.

Кампанію “Павестка 50” рэалізуюць пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

На дадзеным этапе ў Валожыне вызначыліся з асноўнымі праблемамі, з якімі сутыкаюцца людзі з інваліднасцю. Сярод іх — недасканаласць безбар’ернага асяроддзя ў горадзе, недастатковая інфармаванасць насельніцтва аб правах людзей з інваліднасцю.

Мадэратарамі сустрэчы, што адбылася 16 мая, былі польскія эксперты  Малгажата Перацятковіч-Чыж і Пётр Тодыс, якія займаюцца дапамогай людзям з інваліднасцю.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце