weather 4° Маладзечна
weather 4° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 4° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 4° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
24.05.2018 13:51 ,

Вучылі і палітыцы, і прыгажосці. У вілейскай школе-інтэрнаце дапамагалі дзецям абраць прафесію

19 мая дабрачынны фонд дапамогі дзецям “Белы бусел” наведаў спецыяльную агульна­адукацыйную школу-інтэрнат у межах праекта “Праграма сацыяльнай адаптацыі для дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў. Праект падтрымлівае Міністэрства адукацыі.

На сустрэчу фонд запрашае прадстаўнікоў розных прафесій. Дзеці слухалі спікераў, задавалі пытанні, актыўна ўдзельнічалі ў майстар-класах. Такія заняткі неабходныя дзецям, асабліва тым, што засталіся без апекі бацькоў. Гэта спрыяе сацыялізацыі і дапамагае абраць жыццёвы шлях. Асабліва выхаванцы вілейскай школы-інтэрната былі рады смачнаму падарунку ад Мінскага холадакамбіната №2  – марожанаму.

Работнікі фонду ў межах праекта паказваюць выхаванцам жыццё за межамі ўстановы адукацыі, перспектывы. Гэта рыхтуе іх да дарослага жыцця пасля выпуску, развівае магчымасці.

З кожным годам усё больш дзяцей выходзіць з інтэрната, ахвотных атрымаць годную адукацыю і цікавую прафесію. Фонд у гэтым дапамагае.

Сярод гасцей былі студэнткі архітэктурнага факультэта Анастасія Марозава і Арына Гарбуновіч. Для музея школы-інтэрната перадалі макеты будынкаў і мастоў.

Наталля Смалярка і Юлія Сцянько паказалі майстар-клас па тэатральным майстэрстве. Разам з дзеткамі яны паставілі міні-спектакль “Дом, які пабудаваў Джэк”. Мастак Марыя Арцёмчук прапанавала серыю ўрокаў па бісерапляценні. Кансультант па прыгажосці Алена Юрынок правяла майстар-клас для дзяўчынак па доглядзе за сабой. Дэпутат палаты прадстаўнікоў Ігар Камароўскі пазнаёміў выхаванцаў з асновамі паліталогіі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце