weather 13° Маладзечна
weather 13° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 13° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 13° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3283
1 долар 2.0548
100 рас.руб. 3.0865
06.06.2018 10:25 ,

“Чысць”вырвала ачко ў дададзены час, “Маладзечна” згуляла ўнічыю

СМАРГОНЬ, МАЛАДЗЕЧНА

Футбольны клуб “Чысць” 2 чэрвеня адправіўся ў Наваполацк, дзе ў дзявятым туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе гуляў з мясцовым “Нафтанам”. Госці адкрылі лік – гол на 33-й хвіліне забіў Аляксей Бялевіч.

Гаспадары ў пачатку другога тайма адыграліся і выйшлі наперад. І толькі на другой дада­дзенай хвіліне Алег Чэпа зраўняў лік – 2:2.

“Смаргонь” таксама згуляла ў гасцях унічыю 2:2. Сапернікам стала пінская “Хваля”. Прытым, смаргонцы вялі 2:0 – галявымі ўдарамі адзначыліся Павел Дзямідчык і Фёдар Сапон. Але ў сярэдзіне другога тайма прапусціла два галы за тры хвіліны.

“Смаргонь” займае сёмае месца, “Чысць” перабралася на 13-е. Аляксей Бялевіч з ФК “Чысць” – на другім месцы сярод бамбардзіраў чэмпіянату. Ён забіў пяць галоў.

АШМЯНЫ, МАЛАДЗЕЧНА

Другое ачко ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў другой лізе набрала “Маладзечна-ДЮСШ-4”. Маладзечанцы 2 чэрвеня ў гасцях гулялі з “Вікторыяй” з Мар’інай Горкі. Першы тайм скончыўся нулявой нічыёй. У па­чатку другога маладзечанцы вышлі наперад – пенальці ўдала выканаў  Сяргей Крот. За пяць хвілін да канцы гаспадары адыграліся. Выніковы лік – 1:1.

“Ашмяны-БДУФК” працягваюць перамагаць. Каманда сустракалася ў гасцях з “Івацэвічамі” і выйграла 3:1.

“Ашмяны-БДУФК” ідуць чацвертымі, мала­дзечанцы – 14-мі.

Наступная гульня Маладзечна” пройдзе 9 чэрвеня. На гарадскім стадыёне прымуць ФК “Граніт”. Пачатак сустрэчы а 18 гадзіне. Уваход свабодны.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце