weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3347
1 долар 2.0533
100 рас.руб. 3.0709
07.06.2018 13:20 ,

Следчыя эксгумавалі цела салдата Коржыча на патрабаванне маці

Фота svaboda.org.

Следчыя ў справе салдата Аляксандра Коржыча, які гвалтоўна загінуў у вайсковай частцы ў верасні 2017 году, правялі эксгумацыю цела. Аб гэтым Радыё Свабода расказаламаці загінулага салдата Святлана.

7 чэрвеня старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч паведаміў, што следства ў справе Аляксандра Коржыча працягнутае, прызначаны шэраг дадатковых экспэртыз. Паводле Наскевіча, яны зоймуць некалькі тыдняў, пасля чаго справа будзе перададзеная ў суд.

6 чэрвеня цела Аляксандра Коржыча было эксгумаванае.

«Учора прыехалі, паклікалі мяне на эксгумацыю. Выкапалі, спыталі, ці гэта мой сын. Я сказала, што так, мой, — расказала Святлана Коржыч. — Мясцовых больш нікога не дапусцілі на эксгумацыю. Толькі мяне. Забралі цела ў морг, узялі ўсё неабходнае для экспэртызы. Сказалі, што праз некалькі тыдняў паведамяць вынікі».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце