weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3347
1 долар 2.0533
100 рас.руб. 3.0709
07.06.2018 13:12 ,

Знайшлі мёртвай 19-гадовую дзяўчыну, якая знікла тыдзень таму

Настассю шукалі з 29 мая. Яна вучылася ў Жыліцкім сельгаскаскаледжы, у той дзень вярталася ў сваю вёску Паўлавічы (Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць), але дадому не дайшла.

Апошні раз яе бачылі, калі дзяўчына выходзіла з аўтобуса на сваім прыпынку. Са слоў кіроўцы, тое было каля 13 гадзіны. Дадому Настасся так і не прыйшла.

Адзначалася, што ці дзяўчына, ці хтосьці з яе тэлефона наведвалі акаунты Настассі ў сацсетках, пісаў партал Bobruisk.ru.

І вось праз тыдзень дзяўчыну знайшлі мёртвай. Па словах мясцовых жыхароў, за прыпынкам, на якім выйшла Анастасія, знаходзіцца бярозавы лясок. Там і ляжала цела дзяўчыны.

Міліцыя падрабязнасці пакуль не агучвае. Вядома толькі, што прыкмет гвалтоўнай смерці на целе не было.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце