weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 11° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
08.06.2018 09:20 ,

Каляндар. Забэйда-Суміцкі, Вераніцын, Язэп Гапановіч

Міхась Забэйда-Суміцкі. Фота pahonia.cz.

Падборка гістарычных падзей тыдня.

9 чэрвеня

150 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Вярыгі (1868 – 1916), філосафа, этнографа, збіральніка беларускага фальклору.

105 гадоў з дня нара­джэння Тамары Міянсаравай (1913 – 1990), беларускай піяністкі, заслужанай артысткі Беларусі.

10 чэрвеня

295 гадоў з дня нараджэння Францішка Папроцкага (1723 – 1805 -?), выдаўца, перакладчыка, гісторыка, аўтара навуковых прац пра Вялікае Княства Літоўскае. Родам з Беларусі. Вучыўся ў Полацкай, Слуцкай, Нясвіжскай і Гродзенскай езуіцкіх калегіях. Выкладаў у Варшаве, Вільні, доктар філасофіі.

Прадоўжыў выданне віленскіх “Палітычных каляндарыкаў”, дзе друкаваў звесткі па гісторыі, астраноміі, геаграфіі і фізіцы.

Ад 1760 года ўзначаліў віленскую акадэмічную друкарню, у якой выдаваў і рэдагаваў першы на тэрыторыі Літвы і Беларусі інфармацыйны штотыднёвік “Літоўскі кур’ер” са штомесячным дадаткам “Літаратурныя весткі”, дзе змяшчалася шмат матэрыялаў з Беларусі.

1883. 135 гадоў з дня нараджэння Язэпа Гапановіча, беларускага грамадскага дзеяча, прадпрымальніка. Нарадзіўся ў мястэчку Будслаў. Дзеяч беларускай кааперацыі на Віленшчыне. Быў уласнікам цагельні.

Заснавальнік і старшыня Асветнага таварыства беларусаў у Варшаве, аплачваў памяшканне таварыства. Дапамагаў незаможным беларускім студэнтам. Выдаў зборнік вершаў Станіслава Станкевіча “З майго ваконца”. Памёр 20 мая 1961 года.

13 чэрвеня

1834. Нарадзіўся Канстанцін Вераніцын, літаратар, верагодны аўтар паэмы “Тарас на Парнасе”. Памёр у Пецярбургу ў 1904 годзе (?).

1943. 75 гадоў таму ў вёсцы Васілішкі (цяпер Шчучынскі раён) польскімі падпольшчыкамі забіты Юльян Саковіч, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, актывіст Таварыства беларускай школы і Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, Беларускай народнай самапомачы,

Сябар ЦК Беларускай незалежніцкай партыі. Нарадзіўся 24 жніўня 1906 года ў фальварку Баўдыры Ашмянскага павета Віленскай губерні.

14 чэрвеня

1900. Нарадзіўся Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі спявак, педагог. Памёр 21 снежня 1981 годзе ў Празе.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце