weather 13° Маладзечна
weather 13° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 13° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 13° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3283
1 долар 2.0548
100 рас.руб. 3.0865
09.06.2018 22:46 ,

«Выпускнікі-2018 – тыя, кім ганарыцца Вілейшчына»: сёння ў Вілейцы правялі раённы выпускны баль (Фота)

Медалі для самых лепшых.

298 выпускнікоў з бацькамі і настаўнікамі з 15 устаноў адукацыі сабраліся сёння на цэнтральнай плошчы Вілейкі.

9 чэрвеня тут зладзілі раённы выпускны баль.

– Выпускнікі 2018  – тыя, кім можа сёння ганарыцця Вілейшчына,  –  адзначыў у прывітальным слове начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Вілейскага раёна Аляксандр Пуцэйка.  –  Сярод сёлетніх выпускнікоў  –  пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд і кандыдаты ў майстры спорту.

Герояў свята павіншавалі таксама старшыня Вілейскага савета дэпутатаў Алена Чабатар і намеснік Вілейскага райвыканкама Святлана Дзяруга.

Чакаем выпускнікоў.

Дачакаліся.

Выпускнікі школы №1 з дырэктарам Інай Крышкоўскай.

Ганаровыя госці — Алена Чабатар і Святлана Дзяруга.

Выпускнікоў падтрымлівалі сябры.

Прадстаўнікі Дома культуры і аддзела адукацыі, спорту і турызму.

У Куранцы сёлета пяць выпускнікоў.

У чаканні ўрачыстасці.

Выпускнікі з Залесся.

Выпускнікі і настаўнікі з другой гімназіі.

Фатографаў было шмат.

Вядучыя коратка распавядалі пра выпускнікоў кожнай школы.

За медалём — усёй сям’ёй.

Сонечныя зайчыкі ўпрыгожвалі свята.

Фота аўтара.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце