weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
11.06.2018 08:00 ,

Хто ў рэгіёне можа зарабіць больш за 1000 рублёў. Самыя нізка- і высокааплатныя вакансіі – у нашым аглядзе

Мы паглядзелі, якія прапановы дае Агульнарэспубліканскі банк вакансій Міністэрства працы на 5 чэрвеня.

Маладзечна

Для Маладзечаншчыны за апошні месяц размешчаныя 532 прапановы.

305 рублёў – самая нізкааплатная і папулярная прапанова. Столькі заплацяць адміністратару сетак бібліятэкі, акампаніятару, артысту тэатра лялек, выхавальніку дзіцячага садка. Выхавальнікаў з такім заробкам патрабуецца 14.

Столькі ж прапануюць медсёстрам, механіку, педагогу-псіхолагу, праграмісту аддзела культуры райвыканкама, сакратару, дворніку, дзяжурнаму атракцыёнаў у парку, каняводу і кавалю ручной коўкі, маляру, цырульніку, повару, швачцы, сталяру.

Каля 350 прапануюць заатэхніку-селекцыянеру, выхавальнікам у некаторых садках, прарабу, дэфектолагу, прадаўцу, шэф-повару каледжа, вадзіцелю ў школе.

380 рублёў заплацяць бухгалтару ў бальніцы, матросу-выратавальніку вадаёма Удранка.

400 прапануюць ветэрынарнаму доктару, неў­ролагу, дырэктару фітнес-цэнтра, муляру, станочніку дрэваапрацоўчых станкоў.

450 заплацяць рэнтгенолагу, хірургу, інжынеру-механіку, кладаўшчыку, апрацоўшчыку кілбас, слесару па рамонце аўтамабіляў, слесару-сантэхніку.

500 заробіць энергетык, баец жывёлы, жывёлагадоўца, машыніст укладчыка асфальтабетона. 550 прапануюць агенту па закупках, які ведае ўзбекскую мову.

600 заробіць цясляр, электрагазазваршчык і спецыяліст па асемяненні жывёл. 650 атрымаюць галоўны аграном, галоўны энергетык і міліцыянер-кінолаг.

700 прапануюць галоўнаму бухгалтару і грузчыку.

800 рублёў заробіць машыніст бульдозера і экскаватара, 850 – экспедытар. 900 рублёў атрымае галоўны ветдоктар.

Найвышэйшы заробак у 1380 рублёў абяцаюць начальніку цэха водаканала.

Вілейка

Для Вілейшчыны актуальныя 206 вакансій.

0,25 стаўкі і 76 рублёў атрымаюць музычны і мастацкі кіраўнікі. 0,5 стаўкі і 150 рублёў – для загадчыка клуба, культ­арганізатара, педагога-псіхолага, кіраўніка гуртка і прыбіральшчыка.

305 рублёў заробіць бухгалтар, выхавальнік летніка, доктар-дыетолаг, лабарант, фотакарэспандэнт, эканаміст, палявод, прадавец, трактарыст. 400 заробіць ветэрынарны фельчар, галоўны інжынер, электраманцёр.

450 рублёў прапануюць егеру, лесніку, медсястры, токару.

Ад 600 рублёў атрымаюць трактарыст-машыніст, загадчык амбулаторыі, заатэхнік. 700 атрымае кіраўнік сельгаспрадпрыемства, міліцыянеры. 800 заробіць інспектар ДПС, правізар-рэцэптар.

900 прапануюць дырэктару сельгаспрадапрыемства, 1020 – начальніку вузла сувязі.

Валожын

140 вакансій актуальныя ў Валожынскім раёне.

Паўстаўкі і 155 рублёў прапануюць няньцы. Больш за 300 – загадчыку склада, медсястры, чабану.

Вышэй за 400 рублёў атрымаюць свінагадоўца, кіроўцы. 500 заробіць аграном і галоўны бухгалтар, майстар лесу, нарколаг. 600 рублёў атрымае менеджар аддзела збыту.

800 – неўролаг санаторыя, 1000 – аператар па штучным асемяненні жывёл і птушак, 1200 – галоўны ветдоктар і заатэхнік.

Мядзел

На Мядзельшчыне 84 вакансіі.

Ад 305 рублёў заробяць псіхіятр-неўролаг, выхавальнік, загадчык аўтаклуба, ахоўнік, харэограф, санітар, пакаёўка.

400 заробяць маркетолаг, кіроўца, наладчык абсталявання, юрысконсульт. 500 атрымае медсястра санаторыя, 600 – трактарыст.

814 рублёў чакае начальніка філіяла малочнага камбіната.

Смаргонь

На Смаргоншчыне 127 вакансіі. 0,25 і 0,5 стаўкі прапануюць з заробкам ніжэй за 100 рублёў і крыху вышэй.

305 рублёў – для загадчыка сектара раённага Цэнтра культуры, жывёлавода, кандытара, афіцыянта, уборшчыка.

412 рублёў прапануюць настаўніку. Вышэй за 600 атрымае каштарыснік, кіроўца МНС.

800 прапануюць бухгалтару, галоўнаму інжынеру з веданнем англійскай і нямецкай. 995 рублёў прапануюць галоўнаму інжынеру малочнага прадпрыемства.

Ашмяны

Для ашмянцаў ёсць 193 вакансіі.

305 рублёў – для інкасатара, метадыста аддзела ідэалогіі, повара і вартаўніка.

600 рублёў прапануюць камандзіру аддзялення РАНС, энергетыку, выратавальніку.

1000 рублёў заробіць інжынер і прараб будаўнічай фірмы.

Астравец

У Астраўцы за апошні месяц з’явілася 329 вакансій. І тут найбольш прапаноў з заробкам вышэй за 1000 у параўнанні з іншымі гарадамі.

305 рублёў – для дахаўшчыка, паштальёна. 500 рублёў заробіць інжынер і ветэрынарны доктар.

800 – спецыяліст па кадрах.

1000 рублёў прапануюць геадэзісту, інжынеру-механіку, эканамісту. 2000 абяцаюць мантажніку тэхналагічнага абсталявання, 2500 – майстру будаўнічых работ, а 3000 – электразваршчыку ручной зваркі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце