weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 27° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
11.06.2018 12:00 ,

Пяць прычын вывучыць нямецкую мову

Калі вам падаецца, што вучыць замежную мову неабавязкова, а аддаваць час на вучобу шкада, мы падрыхтавалі спецыяльна для вас спіс аргументаў “за”.

Распаўсюджанасць

Нямецкая мова вельмі распаўсюджаная ў Еўропе. Па-нямецку размаўляюць у Швейцарыі, Люксембургу, Аўстрыі і Ліхтэнштэйне. Нямецкая зразумелая вялікай частцы жыхароў Польшчы, Бельгіі, Нідэрландаў, Даніі, Чэхіі і Румыніі, паўночнай Італіі і ўсходняй Францыі.

Многія выбіраюць менавіта нямецкую, калі ўжо вывучылі англійскую. Для такіх студэнтаў вучоба будзе яшчэ больш паспяховай. На Зямлі каля 120 мільёнаў носьбітаў нямецкай, таму гэта перспектыўныя веды.

Перспектывы ў працы

Нямецкая эканоміка надзвычай перспектыўная. Менавіта Германія – эканамічны цэнтр Еўрасаюза. Прадукцыя канкурэнтаздольная і карыстаецца попытам. Ва ўсім свеце вядомая нямецкая якасць і дакладнасць, таму менавіта немцы – выгадныя і надзейныя партнёры ў бізнесе.

Лепшыя работнікі, канешне, валодаюць англійскай. Вырвацца наперад і пакінуць канкурэнтаў ззаду можна, калі станеш вышэй за норму. Няхай нямецкая стане козырам у барацьбе з канкурэнтамі.

Акрамя таго, у Германіі хуткае і моцнае развіццё навукі. Нямецкія навукоўцы вядомыя ва ўсім свеце. Іх адкрыцці станавіліся часткай сусветнага прагрэсу стагоддзі таму, не саступаюць свае пазіцыі і сёння. 22 Нобелеўскія прэміі па фізіцы, 30 па хіміі, 25 па медыцыне атрымалі з нямецкагаворачых краін, многія з гэтага пераліку вучыліся ў нямецкіх інстытутах.

Прадпрыемствы Германіі выкарыстоўваюць найноўшыя тэхналогіі, дакладнасць і прадукцыйнасць якіх яшчэ ўчора падавалася фантастыкай. Сёння ж гэта праца на карысць, якая дае асалоду і бліскучы прыбытак.

Дзве трэці сусветных, міжнародных кірмашоў ладзяць менавіта ў Германіі. Краіна з’яўляецца сусветным лідарам у машынабудаўніцтве.

Немцы любяць падарожнічаць

І грошай на гэта яны не шкадуюць. Акрамя таго, адпачынак у нем­цаў большы, чым у беларусаў, і выбіраюцца яны ў паездкі звычайна двойчы на год, разбіваючы асалоду на дзве часткі.

Таму працуючы ў сферы турызму ці падчас адпачынку, вы часта бу­дзеце сутыкацца з нямецкай мовай. А валоданне ёй дапаможа ці наладзіць бізнес, ці прыемна бавіць час, размаўляючы з суседам.

Веды

Валодаючы нямецкай, вы будзеце мець шырокія магчымасці для навучання. Вельмі шмат профільных сайтаў, дзе можна адшукаць практычныя парады па самых розных спецыяльнасцях, вядзецца менавіта па-нямецку.

Адну з дзесяці кніг у свеце друкуюць у Германіі.

Зразумела, што нямецкімі аўтарамі назапашаныя стагоддзямі цудоўнейшыя творы. Як філосафы і паэты, так і навукоўцы, архітэктары, хімікі, фізікі і медыкі атрымаюць непараўнальную асалоду ад чытання перлін спецыялізаванай літаратуры ў арыгінале.

Яшчэ Германія прапануе для абмену студэнтамі шырокія магчымасці, якімі могуць карыстацца школьнікі, студэнты. Падтрымлівае даследчыкаў і студэнтаў, якія вырашылі весці акадэмічную дзейнасць у гэтай краіне.

Нямецкая мова не такая і складаная

Тым, што вывучыць нямецкую цяжка, напужаў Марк Твэн, які так і не асіліў яе. У сваім нарысе “Аб жахлівай складанасці нямецкая мовы” ён у адчаі напісаў:

“Калі ўжо нямецкі пісьменнік нырне ў фразу, дык вы не ўбачыце яго да таго часу, пакуль не вынырне на другім баку свайго Атлантычнага акіяна з дзеясловам у роце”.

Самая галоўная перашкода для многіх – страх, што будзе вельмі цяжка. У нямецкай мове няма складаных замарочак з напісаннем, мова фанетычная, як беларуская. Гэта значыць – як чуем, так і пішам.

Англійская, французская, нямецкая мовы паходзяць ад германскай прамовы, таму ўсе яны вельмі блізкія. Асіліць нямецкую можа кожны. Галоўнае – знайсці, для чаго вы хочаце яе вывучыць.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце