weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
12.06.2018 08:00 ,

Наймальнікі павінны паклапаціцца пра свежае паветра для работнікаў

Фота praca.interia.pl.

Прыйшло доўгачаканае цяпло, але радуюцца яму не ўсе. Работнікам прамысловых прадпрыемстваў, асабліва работнікам “гарачых” цэхаў, не да задавальненняў.

Калі тэмпература на вуліцы большая за +25ºС, а на рабочых месцах пачынае перавышаць дапушчальныя гігіенічныя значэнні, для летняга цяпла пачынаеш ставіцца зусім па-іншаму.

Таму наймальнікі павінны паклапаціцца аб стварэнні ў вытворчых памяшканнях належных умоў працы.

Павінна быць забяспечаная бесперабойная эфектыўная работа сістэм вентыляцыі, кандыцыянаванне паветра, арганізаваны паветраны душ і рэжымы праветрывання. Трэба ўстанавіць дадатковыя перапынкі для адпачынку ў санітарна-бытавых памяшканнях, дзе тэмпература, вільготнасць і хуткасць руху паветра маюць аптымальныя значэнні.

Работнікаў неабходна забяспечыць спецадзеннем з паветрана- і вільгаценепранікальных тканін, матэрыялаў з высокімі адбівальнымі ўласцівасцямі. Неабходна таксама забяспечыць прытрымліванне пітнога рэжыму.

Для работнікаў, што працуюць на адкрытым паветры, трэба рэгламентаваць час працы. У будаўнічай галіне выкарыстоўваюць такую меру, як “разарваны рабочы дзень”, калі працуюць у прахалодны ранішні і вячэрні час.

Паважаныя працадаўцы, паклапаціцеся пра здароўе свайго калектыву.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце