weather 12° Маладзечна
weather 12° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 12° Ашмяны
weather 12° Валожын
weather 12° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3275
1 долар 1.9961
100 рас.руб. 3.1586
12.06.2018 16:15 ,

Пакажыце свой вечар у вёсцы – і атрымайце набор агародніка або кветкі: «Рэгіянальная газета» пачынае новую акцыю

Пачаўся час шашлыкоў і агародаў. А гэта значыць, што многім з нас хочацца з'ехаць з гарадскіх кватэр у вясковыя хаты або на лецішчы.

Калі вы з тых, хто з нецярпеннем чакае выхадных, каб нарэшце ўдыхнуць чыстага вясковага паветра або проста жывяце ў вёсцы, наша акцыя для вас.

Што можа быць лепш за вясковы вечар, калі агуркі палітыя, бульба праполатая, клумбы дагледжаныя? Застаецца толькі сузіраць прыгажосць вакол сябе.

Але не толькі сузіраць. Мы вам прапануем яшчэ і сфатаграфаваць вясковы вечар.

Дасылайце на нашу пошту [email protected] свае здымкі на тэму «Вечар у вёсцы». Падзяліцеся з рэдакцыяй і чытачамі вясковай прыгажосцю. Ды так, каб усім нам захацелася на час пакінуць горад і з’ехаць да вясковых хат.

Каб стаць пераможцам акцыі, неабходна даслаць адно фота ад аднаго чалавека. Рэдакцыя абярэ тры лепшыя здымкі. За першае месца пераможца атрымае НАБОР АГАРОДНІКА (прылады для догляду за агародам).

За другое і трэцяе месца мы ўручым ЖЫВЫЯ КВЕТКІ, якімі вы зможаце ўпрыгожыць уласны двор.

Дасылаць здымкі  на [email protected].

У лісце пазначце сваё імя, прозвішча, назву вёскі, у якой зробленае фота, нумар тэлефона і некалькі сказаў пра сваё фота і сябе. Фотаздымкі, дасланыя без апісання, да ўдзелу дапускацца не будуць. У тэме ліста абавязкова пазначце «Вечар у вёсцы».

Большасць з дасланых фотаздымкаў мы размесцім і ў папяровай версіі газеты.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце