weather 13° Маладзечна
weather 13° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 13° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 13° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3168
1 долар 2.0007
100 рас.руб. 3.1911
12.06.2018 14:13 ,

Санітарка абакрала паралізаваную жанчыну ў Гродне

Ілюстрацыйны здымак. Фота theregister.co.uk.

Усё адбылося ў адной з бальніц Гродна.

Сын прывёз сваю маці на лячэнне ў аддзяленне неўралогіі. Жанчына цяжка хварэе, паралізаваная і не можа размаўляць.

Калі праз некалькі дзён сын прыехаў адведаць сваю маму, то выявіў, што з яе вушэй прапалі залатыя завушніцы, якія ён купіў за 400 рублёў. Куды яны дзеліся, жанчына сказаць з-за хваробы не змагла. Сваімі сіламі каштоўнасці знайсці не атрымалася, таму грамадзянін звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.

Міліцыянты высветлілі, што да крадзяжу можа быць датычная адна з санітарак установы.

Яна перыядычна суправаджала хворую на працэдуры. Аднак супрацоўніца бальніцы ўсяляк адмаўляла сваю віну, ведаючы, што пацыентка з прычыны стану здароўя не зможа паказаць на яе.

Праўда, калі прыйшоў адказ з ламбарда, куды санітарка здала на сваё прозвішча выкрадзеныя завушніцы, супрацоўніца бальніцы ўсё ж прызналася. Аказалася, што яна зняла завушніцы з жанчыны перад МРТ, а пасля проста не вярнула.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце