weather 13° Маладзечна
weather 13° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 13° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 13° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3168
1 долар 2.0007
100 рас.руб. 3.1911
12.06.2018 10:33 ,

У Валожынскім раёне ўвялі забарону на наведванне лесу. Адказваем на самыя частыя пытанні пра забароны хадзіць у лес

Фота cypnoticias.com.ar.

Забарона ўведзеная ад сёння, 12 чэрвеня.

У лес нельга заязджаць на транспарце і заходзіць людзям.

За парушэнне пагражае штраф да 25 базавых велічынь (612,50 рублёў).

У Беларусі масава закрываюць лясы для наведвання. Прычына — высокі клас пажарнай небяспекі з-за надвор’я.

Адказваем на пытанні, якія на гэтую тэму часта задаюць.

1. На якой падставе ўводзіцца забарона на наведванне лясоў і што яна ў сябе ўключае?

Перш за ўсё, варта адзначыць, што ўвядзенне забароны на наведванне лясоў — мера, накіраваная на забеспячэнне бяспекі грамадзян, захавання іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

Згодна Лясному кодэксу, рашэнне аб увядзенні забароны на наведванне ляснога фонду ў пажаранебяспечны сезон прымаецца мясцовымі распарадчымі і выканаўчымі органамі пры пагрозе ўзнікнення лясных пажараў. Пры гэтым ключавым фактарам пры прыняцці рашэння з’яўляюцца ўмовы надвор’я: тэмпература, адсутнасць ападкаў, ветру і г.д.

Як правіла, меры абмежавальнага характару ўводзяцца пры надыходзе 4 класа пажарнай небяспекі па ўмовах надвор’я — калі гарачае, сухое надвор’е, адсутнічаюць ападкі, і пажар можа разгарэцца ад маленькай іскры.

Ўвядзенне забароны азначае поўную адмову ад наведвання лясоў (у тым ліку для прагулак, адпачынку на прыродзе і г.д.), а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага.

2. Што рабіць, калі дарога да лецішча вядзе праз лес? І як быць са зборам грыбоў і ягад?

Забарона распаўсюджваецца на ўсе дарогі, акрамя дарог агульнага карыстання. Аднак многія раённыя выканаўчыя камітэты ідуць насустрач грамадзянам і выключаюць асобныя тэрыторыі з дзеяння забароны, каб яны змаглі дабрацца да сваіх населеных пунктаў.

У такім выпадку, у мэтах бяспекі грамадзян, дадзеныя ўчасткі бяруцца пад асаблівы кантроль і патрулююцца спецыялістамі дзяржаўнай лясной аховы. Аналагічная практыка распаўсюджваецца і на збор прадукцыі пабочнага лесакарыстання (грыбоў і ягад)

3. Калi ў раёне забарона на наведванне лясоў не ўведзеная, ці магу я выехаць на прыроду, распаліць вогнішча?

Безумоўна, але важна памятаць аб захаванні правіл пажарнай бяспекі. Так, у пажаранебяспечны сезон нельга разводзіць вогнішчы ў хвойных несамкнёныхмі дрэвастоях і маладняках 1 класа ўзросту, на участках пашкоджанага лесу (ветравалу і буралому), тарфяніках, у месцах з падсохлай травой.

Пры гэтым развядзенне вогнішчаў (у тым ліку з выкарыстаннем мангалаў, барбекю, грыля, газавых пліт) дапускаецца на спецыяльных ўладкаваных пляцоўках, абрамленых мінералізаванай (ачышчанай да мінеральнага пласта глебы) паласой шырынёй не менш за 0,25 м, а таксама ў месцах, якія выключаюць пашкоджанне агнём крон, ствалоў і каранёвых лап дрэў, акрамя забароненых участкаў. Пасля карыстання вогнішча патрэбна патушыць да поўнага спынення тлення.

4. Якое пакаранне чакае тых, хто парушыць забарону?

Тых, хто парушыў забарону на наведванне лясоў, чакае адміністрацыйная адказнасць (арт. 15.29 Кодэкса аб Адміністрацыйных правапарушэннях). І калі ў адным выпадку ўсё можа абмежавацца вусным папярэджаннем, то ў іншым — штрафам у памеры да 25 базавых велічынь (612,5 рублёў).

Калі ж лясному фонду будзе нанесеная яшчэ і шкода, то памер штрафных санкцый можа вырасці да 50 базавых велічынь (1225 рублёў).

5. Як даведацца, у якіх рэгіёнах забаронена наведванне лясоў?

Усю інфармацыю пра забароны на наведванне лясоў можна знайсці на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі mlh.by у рубрыцы «Правілы паводзінаў у лесе».

Тут апублікаваная спецыяльная інтэрактыўная карта Беларусі, на якой чырвоным колерам адзначаны рэгіёны, дзе на дадзены момант дзейнічае забарона на наведванне лясоў. Сёння гэта практычна ўсе раёны Гомельскай і Брэсцкай вобласці, а таксама частка рэгіёнаў Гродзенскай і Віцебскай вобласці.

Інфармацыя аб увядзенні мер абмежавальнага характару таксама публікуецца ў раённых, абласных і рэспубліканскіх СМІ, на сайтах мясцовых выканаўчых камітэтаў, лясгасаў, падраздзяленняў МНС.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце