weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
13.06.2018 09:19 ,

Віляйчане выступалі ў Друскеніках

На пачатку чэрвеня па запрашэнні таварыства беларускай культуры "Спадчына" ў Друскінінкаі (Літва) выступіў народны гурт аўтарскай песні "Элегія" і мастак Эдуард Мацюшонак. 

Дырэктар Вілейскага цэнтра эстэтычнага выхавання Таццяна Захарыч была вядучай асноўнага канцэрта-свята «Спадчыне-25» на цэнтральнай пляцоўцы ў Друскініках.

На мерапрыемстве прысутнічаў Пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль, госці, суайчыннікі, жыхары горада.

Старшыні таварыства «Спадчына» Валянціне Іваноўскай госці з Вілейкі ўручылі святочны каравай, выраблены на вілейскім хлебазаводзе. «Элегія» прадставіла літаратурна-музычную праграму «Мой краю запаветны…» на вершы і музыку Уладзіміра Лапціка, Таццяны Захарыч, Уладзіміра Цануніна, Віктара Кажуры.

Таксама вілейскі калектыў выступіў на дабрачынным канцэрце для дзяцей, што адпачываюць у санаторыі «Беларусь».

Арганізаваць паездку дапамог Вілейскі раёвыканкам, хлебазавод і іншыя.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце