weather 13° Маладзечна
weather 13° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 13° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 13° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3168
1 долар 2.0007
100 рас.руб. 3.1911
14.06.2018 14:50 ,

172 медалі атрымалі сёлета выпускнікі рэгіёна

Маладзечанскія выпускнікі падчас свайго свята. Фота Аксаны Ярашонак.

9 і 10 чэрвеня ва ўсіх гарадах нашага рэгіёна прайшлі раённыя мерапрыемствы для выпускнікоў сярэдняй школы.

Сцэнарый ва ўсіх выпускных быў прыкладна аднолькавы: па цэнтральнай вуліцы горада выпускнікі з паветранымі шарамі прайшлі ў суправаджэнні бацькоў і настаўнікаў, ускладалі кветкі да помнікаў. Пасля перыядычна выкрыкваючы «Логас – лепшы» або «дзясятая школа – супер» рушылі да асноўнай святочнай пляцоўкі.

Для вілейскіх выпускнікоў такой пляцоўкай стала плошча Леніна. Асноўныя ўрачыстасці для маладзечанцаў разгарнуліся ў амфітэатры.

Падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароды атрымалі выдатнікі вучобы, а таксама выпускнікі, якія годна праявілі сябе ў творчай, навуковай дзейнасці, спорце.

– Выпускнікі-2018  – тыя, кім можа сёння ганарыцца Вілейшчына,  –  адзначыў у прывітальным слове начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Вілейскага раёна Аляксандр Пуцэйка.  –  Сярод сёлетніх выпускнікоў  –  пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд і кандыдаты ў майстры спорту.

А старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец назваў герояў свята надзеяй Беларусі.

Свята ўпрыгожылі творчыя калектывы гарадоў. А для выпускнікоў з Маладзечна спяваў гурт «Дразды».

У Маладзечне з 736 выпускнікоў сёлета медалямі за выдатную вучобу ўзнагародзілі 66 чалавек. 63 атрымалі золата, тры – срэбра. Медалёў у Маладзечне на 16 больш, чым летась. Лідар па колькасці – дзясятая гімназія.

Бацькі ўсіх медалістаў атрымалі Пісьмы падзякі ад Маладзечанскага райвыканкама. Пяць выпускнікоў атрымалі спецыяльныя пасведчанні прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі. Гэта пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд, удзельнікі прэстыжных навуковых канферэнцый.

Наступная па колькасці залатых медалёў – Смаргонь. Тут іх 26. У Валожыне – 22, у Ашмянах – 21. У Вілейцы з 298 выпускнікоў  медалі атрымалі 18 чалавек  (17 — залатых, адзін – срэбны). 10 залатых і два срэбныя медалі – у выпускнікоў Астраўца, 7 залатых – у Мядзеле.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце