weather 13° Маладзечна
weather 13° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 13° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 13° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3168
1 долар 2.0007
100 рас.руб. 3.1911
14.06.2018 12:59 ,

Апраніце яркае адзенне, запрасіце сяброў: маладзечанская міліцыя распавядае, як трэба хадзіць у лес

Фота gotonature.ru.

У летне-асенні перыяд у Беларусі адкрываецца грыбны сезон. У грыбы часта едуць сем’ямі. Нярэдкія выпадкі, калі няведанне мясцовасці і хваравіты стан грыбнікоў прыводзяць да знікнення людзей.

Толькі ў 2017 годзе ў органы ўнутраных спраў Мінскай вобласці паступіла каля 90 паведамленняў пра людзей, якія зніклі ў лесе. На пошукі накіроўваецца шмат супрацоўнікаў міліцыі, МНС, ваеннаслужачых, спецыялістаў іншых службаў. Аднак заблукалых не заўсёды атрымліваецца знайсці. Да сённяшняга дня невядомы лёс 39 чалавек, якія заблукалі ў лесе. На жаль, паходы ў грыбы і ягады часам заканчваюцца смерцю. У 2017 годзе ў лясах знайшлі шэсць памерлых грыбнікоў.

Зарэгістраваныя выпадкі, калі зніклыя ў лясах некалькі гадзін і нават дзён былі без сувязі з роднымі па тэлефоне. Калі па розных прычынах сувязь са сваякамі прыпынялася, родныя звярталіся па дапамогу ў міліцыю.

Міліцыя заклікае не хадзіць у лес аднаму. Лепш запрасіць з сабой спадарожніка, а то і некалькіх. Перад паходам падзарадзіць свае мабільныя тэлефоны, расказаць блізкім, у якую мясцовасць збіраецеся ісці.

Калі заблукалі, не панікуйце. Успомніце шлях, якім ішлі, знайдзіце знаёмыя арыенціры. Паведаміце па мабільным тэлефоне ў міліцыю пра тое, што заблукалі. Мінімізуйце званкі, але тэлефон не выключайце.

Інфармуйце блізкіх

Калі вы збіраецеся ў лес адны, абавязкова скажыце пра гэта сваякам, суседзям, сябрам. Звярніце ўвагу на буйныя арыенціры: рака, дарога, чыгуначная станцыя. Калі чалавек не вярнуўся дадому ў прызначаны час, выклікайце міліцыю. Не спрабуйце шукаць самі.

Што трэба ўзяць з сабой

Вазьміце падзараджаны мабільны тэлефон з папоўненым балансам. Але памятайце, што ў лесе сотавая сувязь не заўсёды даступная.

Надзеньце на шыю свісток, добра мець з сабой лекі, бінт, ёд, запалкі, дажджавік, невялікі запас грошай. Камуфляжная форма грыбніка ўскладняе пошукі.

Што рабіць, калі заблукаў

Пастарайцеся вярнуцца на тое месца, дзе разышліся са спадарожнікамі. Калі іх не знойдзеце, шукайце любую сцяжыну, дарогу, прасеку, лінію электраперадач. Ніколі не пераходзьце вадаём, ідзіце ўздоўж яго.

Калі зразумееце, што прыйдзецца заначаваць у лесе, раскладзіце вогнішча на высокім месцы ля вялікага дрэва. Ляжаць трэба тварам да вогнішча, але не спаць.

Міліцыя заклікае не заставацца абыякавымі да бяды сваякоў зніклых. Пры знаходжанні чалавечых рэшткаў, нейкіх прадметаў (вопратка, абутак, вёдры, кошыкі), абавязкова паведамляйце пра гэта ў бліжэйшы РАУС па тэлефоне 102.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце