weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3347
1 долар 2.0533
100 рас.руб. 3.0709
14.06.2018 17:22 ,

Дзеткі ад аднаго да шасці год з Маладзечна паўдзельнічаюць у міжнародных гонках у Мінску

Мерапрыемства адбудзецца ў суботу, 16 чэрвеня.

16 чэрвеня на BMX-трэку ў Чыжоўцы (Мінск, вул. Кабушкіна, 86А) адбудуцца гонкі на бегавелах і роварах для дзяцей ад 1 да 6 гадоў.

Стромкія ўздымы і галавакружныя спускі сапраўднага дарослага BMX-трэка нікога не пакінуць абыякавымі. Спаборніцтвы абяцаюць стаць цікавымі і непрадказальнымі!

У спісах удзельнікаў заяўлены дзеткі з Масквы, Калінінграда, Арэнбурга, Харкава, Каломны, Мурманска, Слоніма, Светлагорску, Маладзечна, Фаніпаля, Смалявічаў і Мінска. Усяго чакаецца каля 130 спартсменаў.

У 11:00 адбудзецца мілы фан-заезд дзетак, якім год на бегавелах без спаборніцкага эфекту і з дапамогай бацькоў пры неабходнасці.

Завершыць спаборніцтвы велагонка для дзяцей ад 4 да 6 гадоў.

Без падарункаў з гонкі ня сыдзе ніхто! Усе ўдзельнікі спаборніцтваў будуць узнагароджаны сапраўднымі медалямі і заахвочвальнымі прызамі, бо ўсе яны малайцы: хтосьці змог стартаваць, хтосьці ўпаў, але ўстаў, хтосьці змог праехаць на некалькі пазіцый лепш, чым у мінулы раз, ну а хтосьці быў сапраўды мацнейшым у сваёй катэгорыі. 1, 2 і 3 месца будуць узнагароджаны запаветнымі кубкамі.

Бацькі таксама змогуць паспрабаваць праехаць на імправізаваных бегавелах — BMX-веласіпедах, з адкручанымі педалямі, прымерыць на сябе гэты сучасны дзіцячы транспарт, якога ў нашым дзяцінстве яшчэ не было.

Каб маленькія спартсмены не сумавалі паміж заездамі, для іх будзе працаваць дзіцячая гульнявая зона, у гэты спякотны дзень яна будзе з прыстаўкай аква-. Не забудзьцеся зменную вопратку.

Усіх пачаткоўцаў чакае бясплатны пракат бегавелаў і невялікі памп-трэк (паменшаная копія BMX-трасы).

Прыходзце за атмасферай свята і порцыяй адрэналіну! Уваход для ўсіх гледачоў на спаборніцтвы вольны.

Арганізавалі свята клуб «Бегавел» і Фонд дапамогі дзецям «Белы бусел».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце