weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3347
1 долар 2.0533
100 рас.руб. 3.0709
14.06.2018 16:57 ,

Каляндар. «Вечны мір» між Рэччу Паспалітай і Расіяй, памерла Эліза Ажэшка

Падборка важных падзей Павілля гэтага тыдня.

15 чэрвеня

1882. Нарадзіўся Уладзіслаў Галубок, пісьменнік, рэжысёр, акцёр, тэатральны дзеяч, мастак.

16 чэрвеня

1686. Паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй заключаны “вечны мір”.

17 чэрвеня

1993. 225 гадоў таму ў Гродне пачаўся апошні сейм Рэчы Паспалітай, які зацвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай і прыняў новую Канстытуцыю.

18 чэрвеня

1911. Нарадзіўся Аляксандр Шыдлоўскі, в.Мінкі, цяпер Смаргонскі раён, знакаміты беларускі культурны дзеяч, кампазітар, педагог. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Ганаровы грамадзянін Гродна і Смаргоні. Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў артыстам хору Рыгора Шырмы, выступаў перад параненымі ў шпіталях, працаўнікамі тылу, ездзіў па франтах.

У яго творчай спадчыне каля 200 твораў. Песня “Колькі ў небе зор” – самая папулярная і вядомая. Аляксандр Шыдлоўскі (на той час працаваў дырэктарам Гродзенскага абласнога Дома народнай творчасці) напісаў і словы, і музыку, прысвяціўшы сваёй жонцы Варвары Яфімаўне, з якой разам пачынаў артыстычны шлях у Беларускім ансамблі песні і танца пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы. Сябраваў з Максімам Танкам. Памёр у 2002 годзе ў Гродне.

1910. Памерла Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменніца, удзельніца паўстання 1863–1864 гадоў. Ад 1869 года жыла ў Гродне, дзе і пахаваная.

20 чэрвеня

1943. 175 гадоў з дня нараджэння Фёдара Стравінскага (Рэчыцкі павет, Мінская губерня), рускі оперны спявак.

21 чэрвеня

1741. Нарадзіўся Жан-Эмануэль Жылібер (в. Карэт каля Ліёна), французскі натураліст, хірург і анатам, стваральнік і кіраўнік Гродзенскай медыцынскай акадэміі. Па просьбе Антонія Тызенгаўза ў 1770-х гадах 18 стагоддзя прыехаў у Гродна для арганізацыі ўрачэбнай школы. Тут ён заснаваў батанічны сад, адкрыў у 1775 годзе Урачэбную акадэмію (дзейнічала да 1781 года).

Пры акадэміі працавала аптэка (цяпер гродзенская аптэка-музей), побач з якой знаходзіўся аптэкарскі агарод і вырошчваліся лекавыя і вострадухмяныя расліны. Разам са сваімі вучнямі вывучаў прыроду Беларусі і Літвы, збіраў гербарый у ваколіцах Гродна, Брэста, Беластока, Нясвіжа, Навагрудка, Вільні.

У выніку з’явілася праца Flora lithaunica inchoata, у адным з раздзелаў якой даў апісанне 95 відаў лекавых раслін, прывёў звесткі аб часе іх цвіцення, апісаў лекавыя ўласцівасці траў і прымяненне іх у быце. Памёр у 1814 годзе.

У гонар Жылібера названы галоўны гродзенскі гарадскі парк – Парк Жылібера, які размешчаны на месцы сада, закладзенага вучоным. У пачатку 21 стагоддзя ля цэнтральнага ўвахода ўстаноўленая бронзавая скульптура французскага вучонага.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце