weather 13° Маладзечна
weather 13° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 13° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 13° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3168
1 долар 2.0007
100 рас.руб. 3.1911
14.06.2018 16:12 ,

На базары ў Маладзечне. Чарэшня з Крыма і Малдовы, дыванкі ад 91-гадовай бабулі, кавуны па 2,50 за кіло

ГШэта кветка - купальніца. Бубуля прадае са свайго агарода ў Цюрлях па 5 рублёў за букет.

Хіт гэтага тыдня — мята, клубніцы і лейкі.

Што і па чым купляць на базары на гэтым тыдні, чытайце ў нашым аглядзе.

Сезон агародаў у самым разгары, Таму лейкі — адны з самых папулярных тавараў. Металічныя прадаюць за 15 рублёў, яркія пластыкавыя — за 10. Парнічок можна прыдбаць за 30 рублёў.

Дзіцячыя клепкі і летнія шляпкі прадаюць за 6-10 рублёў.

Калі захочаце прынесці дадому нешта мілае, добрае і цёплае — звярніце ўвагу на невялічкія дыванкі. Іх сваімі рукамі робіць 91-гадовая бабуля. Кажа, пальцы ледзь згінаюцца, таму давязваць палавічок вельмі цяжка. Дыванкі з шэрсці. Круглы каштуе 10 рублёў. Калі купіце, бабуля абяцае за вас памаліцца. Хутка пачытаеце ў нас пра яе падрабязней.

Ну і канешне, на базар трэба ісці па смачныя і свежыя фрукты, зеляніну, гародніну.

Клубніцы прадаюць прыкладна па 2,80 за кіло. Буйныя з Заскавічаў аддаюць за тры рублі з літровага слоіка.

Чарэшні з Крыма па 6 рублёў, з Малдовы — 5. Слівы па 3,90, нектарыны 6,80.

Ладны пучок духмянай мяты — 50 капеек.

Cамаробную мэблю ў тэхніцы дэкупаж прадае Валянціна Іванаўна з Маладзечна. Стол за 60 рублёў, Стул за 25. Гандлярка і майстрыха кажа, што, калі на ім пасядзець, хутка з’явяцца грошы.

Вазу з букецікам Валянціна Іванаўна прадае за 7 рублёў.

Што падаражала

  • Кураня-бройлер з 2,98 да 3,50
  • Бульба з 1,35 да 1,60
  • Морква з 1,30 да 1,70
  • Перац з 5,50 да 5,90
  • Цыбуля з 0,99 да 1,20
  • Часнок з 4,50 да 4,90
  • Абрыкосы з 3,69 да 3,90
  • Бананы з 1,99 да 2,20
  • Ківі з 4,50 да 5,50
  • Клубніцы з 2,50 да 2,80
  • Лімоны з 4,50 да 4,80

Што патаннела

  • Баклажаны з 5,50 да 4,90
  • Капуста з 1,60 да 1,20
  • Капуста пекінская з 1,80 да 1,65
  • Апельсіны з 4,50 да 3,80
  • Вінаград з 4,95 да 4,80
  • Гранаты з 7,50 да 7,00
  • Кавун з 3,50 да 2,50
  • Мандарыны з 3,99 да 3,50.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце