weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 27° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
15.06.2018 10:35 ,

Хварэў на рак. Пайшоў з жыцця былы кіраўнік цэнтра анкалогіі ў Бараўлянах Іосіф Залуцкі, які вучыўся ў Маладзечне

Доктар памёр 13 чэрвеня. Яму было 67 год.

Ён адпрацаваў у сферы некалькі дзясяткаў год і да 2009 кіраваў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам анкалогіі і медыцынскай радыялогіі.

Доктар апошнія гады пакутаваў на анкалогію.

Іосіф Залуцкі нарадзіўся ў вёсцы Мумішкі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Вучыўся ў медыцынскім вучылішчы ў Маладзечне.

Працаваў клінічным ардынатарам, доктарам-радыёлагам НДІ анкалогіі і медрадыялогіі.

Пасля аспірантуры працаваў у лабараторыі гіпертэрміі і клінічнай тэрапіі, аддзяленні рэабілітацыі і брахітэрапіі, аддзяленні агульнай анкалогіі і пластычнай хірургіі.

У 2000 годзе атрымаў званне прафесара, у той жа час узначаліў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр.

Ад 2001 быў галоўным пазаштатным анколагам Міністэрства аховы здароўя, ад 2010 — намеснік акадэміка-сакратара аддзялення медыцынскіх навук Нацакадэміі навук, дырэктарам Інстытута фізіялогіі.

Быў вядомы як высокапрафесійны спецыяліст у вобласці анкалогіі апорна-рухальнага апарата, галавы, шыі, рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі.

Аўтар больш за 445 навуковых і навукова-метадычных работ, дзесяці манаграфій, 28 патэнтаў.

У адным з каментарыяў казаў пра сувязь раку і стрэсу:

«Стрэс адыгрывае ў канцэрагенезе фундаментальную ролю. Пачынаеш размаўляць з пацыенткай і чуеш: «Я страціла мужа, ён загінуў. Раней была такая здаровая, працавала ў калгасе, як конь, не пакладаючы рук». І гэта можа быць як рак страўніка, так і меланома скуры. Гэтай праблемай патрэбна заняцца вельмі сур’ёзна.

Развітанне з Іосіфам Віктаравічам праходзіць сёння, 15 чэрвеня, у Мінску.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце