weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
15.06.2018 16:25 ,

Лёгка ў фірмовай краме на пікнік сабрацца маме! Закупляем прадукты для сямейнага пікніка ў фірмовых магазінах “Вялес-Міт”

Алеся Вярбоўская распавяла, чым шышлык "Купецкі" адрозніваецца ад "Апетытнага".

Пачатак летняга сезона наша сям’я вырашыла адзначыць пікніком.

– Ура! Купі сасісак, на палачках на вогнішчы пасмажым! – скакалі шчаслівыя дзеці.

– А мне чаго-небудзь смачненькага да піва! – даваў свае заказы муж.

Ну, і, вядома, які ж пікнік без шашлыкоў. І якія ж шашлыкі без вугалю, аднаразовага посуду, смачнага соусу і гародніны. Карацей, каб сабрацца на жаданы пікнік, я была гатовая абысці ўсе крамы ў раёне, а можа, і на рынак з’ездзіць. Не так проста і мужу з дзецьмі дагадзіць, і сябе парадаваць, і сямейны бюджэт зэканоміць.

Зніжка на шашлыкі ў фірмовых крамах «Вялес-міта» — 10% увесь чэрвень.

Шашлыкі вырашылі браць гатовыя. Не было лішняга часу, каб займацца з мясам. Пошукі пачалі з крамы гандлёвай маркі “Маладзечна”. Яна знаходзіцца ў нашым мікрараёне на Замкавай, 2, зусім побач з домам. Думала, выберу шашлык, аднясу ў халадзільнік,  а далей паеду ў горад за гароднінай, посудам, соусамі і чым-небудзь смачненькім для дзяцей і мужа.

На Замкавай нам прапанавалі “Апетытны эліт” і “Купецкі эліт”. Кожнага шашлыку ўзялі па кілаграму. І грошай крыху зэканомілі: увесь чэрвень у фірмовых крамах “Вялес-Міта” на шашлыкі зніжка.

Не хочаце стаяць у чарзе і патраціць незапланаваныя грошы ў буйным магазіне? Тады вам — у фірмовую краму «Вялес-Міта».

Тут жа набылі пакет вугалю для мангала, аднаразовы посуд, гародніну, розных соусаў. Уразіў і выбар сасісак і кілбас.

Для дзяцей нам параілі ўзяць “Аляксееўскія”. І сасіскі, і сардэлькі, і кілбасу гэтага гатунку вырабляюць па старадаўнім рэцэпце: прыправы, мяса і зусім нязначны кансервант.

“Можаце смела даваць свайму дзіцяці”, – запэўнілі ў краме.

Вітрына з гатовай прадукцыяй уражвае выбарам.

Захацелася і чаго-небудзь на бутэрброды, пакуль той шашлык пасмажыцца. Кладу ў кошык масла, батон. Засталася бутэрбродная кілбаска. Каб выбраць “правільную”, многія гаспадыні просяць паглядзець яе ў разрэзе. Толькі вось захоўваецца разрэзаная кілбаса нядоўга.

На “ВялесМіце” ўсё прадугледзелі. На гэтым прадпрыемстве першымі ў Беларусі пачалі выпускаць мясную кілбасу са зрэзам у вакуумнай упакоўцы: і пакупніку ўсё бачна, і прадукт доўга захоўваецца.

Пакаштуйце фірмовую рульку — страву, якую гатуюць сумесна з літоўскай піваварняй.

Бутэрбродная і шашлыкі – для ўсіх, “Аляксееўскія” – для дзетак. А як жа муж? А для яго ў фірмовай краме “Вялес-Міта” нам прапанавалі рульку да піва – страву, якую маладзечанскае прадпрыемства гатуе сумесна з літоўскай піваварняй.

Аказалася, сабрацца на пікнік у адной краме – рэальна. Вядома, калі гэта фірмовая крама “Вялес-Міт”.

Адрасы фірмовых крам «Вялес-Міт» у Маладзечне:

  • «Гастраном №1», вуліца Вялікі Гасцінец, 139-б
  • «Імператарскі выбар», вуліца Гарадокская, 103-31
  • «Імператарскі выбар», вуліца Замкавая, 2.

УНП 690551607.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце