weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
17.06.2018 08:17 ,

У Печах, дзе служыў Коржыч, у казармах паставілі камеры відэаназірання

Гвардыі лейтэнант Мікалай Ярац працуе з сістэмай відэаназірання. Фота БелТА.

У казарме трэцяй вучэбнай танкавай роты 72-га Аб’яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў пачала працаваць сістэма відэаназірання, паведаміў журналістам у суботу міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў.

«Сістэма відэаназірання паспяхова працуе ў казарме трэцяй гвардзейскай школы падрыхтоўкі спецыялістаў танкавых і артылерыйскіх падраздзяленняў. Праца па аснашчэнні відэаназіраннем іншых казармаў працягваецца. Гэта рабіць трэба, бо гэта запатрабавана», — цытуе Раўкова Белта.

У казарме ўсталяваныя 64 камеры, якія працуюць круглыя суткі. Відэа запісваецца з гукам і захоўваецца каля месяца. Міністр падкрэсліў, што якасць запісу дазваляе распазнаваць асобы.

Паводле яго, сістэма відэаназірання дазволіць павысіць кантроль за арганізацыяй жыцця ў падраздзяленні.

Салдат Аляксандар Коржыч, якога ў кастрычніку 2017 знайшлі павешаным у падвале, служыў у трэцяй вучэбнай танкавай роце 72-га аб’яднанага вучэбнага цэнтра. Паводле версіі Следчага камітэта, Аляксандра Коржыча «давялі да самагубства». Маці Аляксандра Коржыча перакананая, што сын стаў ахвярай забойства.

Па выніках раследавання ў справе Коржыча былі ўзятыя пад варту 10 чалавек: два афіцэры — камандзір роты, старшы лейтэнант і ягоны намеснік, капітан, сем сяржантаў і прапаршчык. За непрыняцце захадаў прадухіленьня гібелі Коржыча з войска звольнілі пяць чалавек, яшчэ двое адхіленыя ад працы.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце