weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
18.06.2018 17:39 ,

Амаль 30 кілаграмаў рыбы выгрузіў у лодку, а сетку выкінуў у ваду: на Вілейскім вадасховішчы затрымалі браканьера

Фота z-truth.sobdelo.ru.

Шкоду амаль у тры тысячы рублёў нанёс навакольнаму асяроддзю жыхар Вілейкі.

На падазронага рыбака на Вілейскім вадасховішчы супрацоўнікі Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету звярнулі ўвагу 17 чэрвеня каля дзевяці вечара.

Мужчына на лодцы з ПВХ імітаваў рыбалку вудай. Падчас скрытага назірання спецыялісты заўважылі, што рыбак дастаў з вады сетку, вытрас рыбу да сябе ў лодку, а сетку кінуў назад у ваду.

Каля берага мужчыну затрымалі. Забаронены ўлоў важыў 27 кілаграмаў, у асноўным акунь, плотка, лешч і судак.

Затрыманы — 39-гадовы жыхар Вілейкі, які нідзе не працуе. Ён сцвярджаў, што сетка яму не належыць. Аднак адказнасць панясе, бо па правілах рыбалоўнай гаспадаркі, забараняецца здымаць чужыя сеткі і забіраць з іх рыбу. Гэта ўсё роўна незаконная здабыча.

Супраць фігуранта ўзбудзілі крымінальную справу.

– Хочацца нагадаць, што варварскія адносіны да прыроды ўрэшце прывядуць да адказнасці. Ці варта рызыкаваць? – кажа начальнік Мядзельскай міжраённай інспекцыі Валеры Кляноўскі.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце