weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 6° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 6° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.45
1 долар 2.0788
100 рас.руб. 3.1389
18.06.2018 14:59 ,

Пяць нечаканых прычын абавязкова падпісацца на «Рэгіянальную газету»

І каб паспець, застаўся толькі тыдзень.

1. Атрымаць газету — гэта як схадзіць у рэстаран

Штодзень мы харчуемся як атрымаецца, каб паспець і падсілкавацца, і выканаць усе справы. Гэтак жа і з навінамі і інфармацыйнай прасторай — што паспелі, тое і ўхапілі.

Аднак газета — крыху іншы прадукт. У ёй мы, як повар у рэстаране, які падае самую лепшую страву. Дазвольце сабе прыемную «вячэру» раз на тыдзень — спакойнае, разважлівае, душэўнае чытво ў лагоднай абстаноўцы. А мы абяцаем старацца падаваць толькі тыя «стравы», ад якіх пальчыкі абліжаш.

2. Хопіць шукаць яе і чакаць. Няхай яна чакае вас.

Сучасная інфармацыя — як дзяўчына, якую вы чакаеце на спатканне. Пакуль вы знойдзеце, тое, што трэба, час ляціць незаўважна хутка. Успомніце вечары, калі вы гадзінамі выбіралі, што за фільм паглядзець за вячэрай.

У газеце мы падрыхтавалі самае важнае, што трэба ведаць жыхару рэгіёна. І газета сама прыйдзе у вашу паштовую скрыню і будзе вас чакаць.

3. Станьце часткай «брацтва».

Падпісчыкі аднаго выдання — гэта супольнасць, якую аб’ядноўваюць блізкія інтарэсы.

Супольнасць падтрымлівае адзін аднаго і дапамагае вырашаць складанасці, калі ўзнікаюць у кагосьці з удзельнікаў.

Звяртайцеся да рэдакцыі ці іншых чытачоў, каб атрымаць дапамогу ў складаных сітуацыях, падтрымку ці проста аўдыторыю, з якой прыемна падзяліцца тым, што важна для вас.

4. Далучыцеся да місіі і каштоўнасцяў, якія транслюе «Рэгіянальная газета». 

Кожнаму з нас неабходна не толькі рабіць штодзённую руціну, але і далучацца да чагосьці на ўзроўні місіі. Няхай часткай важай справы-місіі стане падтрымка «Рэгіянальнай газеты».

Мы працуем для людзей, якія з павагай ставяцца да мінулага, з надзеяй глядзяць у будучыню, а сваё сёння будуюць самі.

Мы ствараем асяродак, які клапоціцца аб захаванніп беларускай мовы і з’яўляемся адной з нешматлікіх папяровых газет краіны цалкам на беларускай мове.

Мы паказваем, што праца на лакальным узроўні не менш цікавая, а часам і больш важная, чым у сталіцы.

5. Мець, пра што паразмаўляць з кім заўгодна.

Няёмкае маўчанне, пакуль падымаецеся з суседам па лесвіцы, ці калі едзеце з далёкімі сваякамі, або нават калі звычайны заход да дзяўчыны ці знаёмства з яе мамай не прайшло. Сітуацыя, калі не ведаеш, што сказаць, проста забівае.

Чытайце «Рэгіянальную газету» пастаянна, і вам заўсёды будзе што абмеркаваць. Прычым на самых розных узроўнях. Пагаварыць па самыя балючыя праблемы ў мясцовасці, завесці інтэлектуальную гутарку пра культурнае жыццё і гісторыю, альбо пра спорт.

А самае галоўнае — абавязкова падпішыце на «РГ» бабулю і дзядулю — хай яны будуць зоркамі інфармацыі сярод сяброў.

Аформіць падпіску можна

  • праз сайт “Белпошты” (заходзім у акно інтэрнэт-плацяжоў, выбіраем «Алфавітны», тып падпіскі «Індывідуальная» ці «Ведамасная», ціснем літару «Р», справа гартаем старонкі, пазначаныя сінім колерам. Пад індэксам 63212 (632122 − «Рэгіянальная газета»)
  • на пошце
  • праз паштальёна
  • праз плацежна-даведачны тэрмінал

Падпісны індэкс: 63212 (індывідуальная), 632122 (ведамасная падпіска).

Цэны на другое паўгоддзе 2018 года

Індывідуальная падпіска на месяц – 3,79 рублі.

Ведамасная падпіска на месяц – 11,22 рублёў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце