weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
18.06.2018 10:34 ,

У Гродне маці ледзь не забіла сына за тое, што прывёў дзяўчыну

Ілюстрацыйнае фота.

Здарэнне адбылося на выхадных у абласным цэнтры.

50-гадовая жанчына ледзь не пазбавіла жыцця сына.

Вечарам паміж маці і сынам узнікла спрэчка. Маці не спадабалася, што сын прывёў дадому дзяўчыну.

Маладыя людзі жылі разам ужо некалькі тыдняў, і маці ўвесь гэты час не падабалася прысутнасць маладой жанчыны.

Гэта тэма і стала прычынай канфлікту. Маці наразала кілбасу, увесь час нагаворваючы на дзяўчыну. Ён жа абараняў абранніцу.

Тады жанчына развярнулася і ўдарыла сваё дзіця нажом у жывот.

Пацярпелы шпіталізаваны. У адносінах да жанчыны ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў».

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце