weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
18.06.2018 11:25 ,

Як дзеткі да шасці год змагаліся ў велагонцы (Фота)

Удзельнічалі і маладзечанцы.

16 чэрвеня адбылося дзіцячае спартыўнае дабрачыннае свята — аквагонкі на беговелах і роварах на BMX-трэку ў Мінску.

Удзельнікамі спаборніцтваў былі дзеці ад 1 год да 6 гадоў з Масквы, Калінінграда, Арэнбурга, Харкава, Каломны, Мурманска, Слоніма, Светлагорска, Маладзечна, Фаніпаля, Смалявічаў і, вядома ж, Мінска. Усяго было каля 130 спартсменаў.

Самыя маленькія ўдзельнікі  змаглі прыняць самы актыўны ўдзел. Для катэгорыі 1+ быў арганізаваны фан-заезд. Вядома ж, мамы і таты дапамагалі малышам.

Бацькі таксама маглі паспаборнічаць на беговеласіпедах для дарослых (ровары для дарослых без педаляў). У фан-заездзе ў мам і тат разгарэлася сур’ёзная барацьба ў заездзе «на дачу па бульбу».

Кожны ўдзельнік спаборніцтваў «Аквагонкі» атрымаў сапраўдны медаль і заахвочвальны прыз. Наймацнейшыя ў сваёй катэгорыі атрымалі яшчэ і запаветныя кубкі.

Дзеці выдатна і весела правялі час.  Для маленькіх гасцей арганізатары зрабілі бясплатны пракат беговелаў, і кожны жадаючы пазнаёміўся з агрэгатам бліжэй і паспрабаваў свае сілы на невялікім памп-трэку (паменшаная копія BMX-трасы).

Мерапрыемства насіла дабрачынны характар. Самыя неабыякавыя прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Дай-Вазьмі» фонду дапамогі дзецям «Белы Бусел». Кожны змог дапамагчы дзеткам, якія жывуць у нястачы анкацэнтра ў Бараўлянах і выхаванцам Навагрудскай і Вілейскай школ-інтэрнатаў.

Асаблівую падзяку хочацца выказаць бацькам і дзецям, якія прынеслі цацкі, канцылярскія прыналежнасці і перадалі валанцёрам фонду дапамогі дзецям «Белы Бусел», змаглі апусціць некалькі манет у скрыню для ахвяраванняў.

Арганізатары: клуб «Беговел» пры парнёрстве фонду дапамогі дзецям «Белы Бусел».

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце