weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4488
1 долар 2.082
100 рас.руб. 3.1507
19.06.2018 10:07 ,

Ці добра працуюць мясцовыя ўлады, будуць ацэньваць па колькасці працаўладкаваных

Урад рэкамендаваў аблвыканкамам зацвердзіць ключавыя паказчыкі для ацэнкі эфектыўнасці работы кіраўнікоў райвыканкамаў і гарвыканкамаў — паквартальныя значэнні паказчыкаў па колькасці працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай ад 15 чэрвеня 2018 г. № 458. Пра гэта паведамляе прэс-служба Саўміна.

Дакументам таксама ўнесена адпаведнае дапаўненне ў пастанову ўрада ад 26 лютага 2018 г. № 154 «Аб вызначэнні прагнозных паказчыкаў у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва на 2018 год».

«Рэкамендаваць аблвыканкамам зацвердзіць у якасці ключавых паказчыкаў, якія ўжываюцца для ацэнкі эфектыўнасці работы кіраўнікоў адпаведных райвыканкамаў, гарвыканкамаў, паквартальныя значэнні паказчыкаў па колькасці працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў на 2018 год», — гаворыцца ў пастанове.

Усяго са студзеня па снежань 2018 гадоў ў Беларусі трэба працаўладкаваць 70 тысяч чалавек. Пры гэтым у Брэсцкай вобласці 7160 чалавек, у Віцебскай — 6520 чалавек, у Гомельскай — 6950 чалавек, у Гродзенскай — 5210 чалавек, у Мінскай — 10 650 чалавек, у Магілёўскай — 4810 чалавек, у Мінску — 28 700 чалавек.

Раней у Беларусі вызначылі 48 раёнаў і гарадоў, у якіх, на думку ўладаў, складаней за ўсё працаўладкавацца. У спісе тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы апынуліся ў тым ліку два абласных горада — Віцебск і Брэст, а таксама такія буйныя прамысловыя гарады, як Бабруйск, Баранавічы, Наваполацк.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі ўжо другі месяц скарачаецца колькасць беспрацоўных. На пачатак траўня было 21 758 беспрацоўных, узровень зарэгістраванага беспрацоўя складае 0,5%.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце