weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 27° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
20.06.2018 14:48 ,

Маладзечанскі завод металаканструкцый ідзе на банкруцтва

Эканамічны суд Мінскай вобласці распачаў вытворчасць па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) ААТ «Маладзечанскі завод металаканструкцый» (МЗМК) і адкрыў ахоўны перыяд тэрмінам адзін месяц.

Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце Адзінага дзяржрэестра звестак аб банкруцтве.

29 сакавіка Саўмін выключыў Маладзечанскі завод металаканструкцый з пераліку юрыдычных асоб, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і іншыя важныя дзяржаўныя патрэбы. Пасля гэтага завод падаў заяву аб прызнанні эканамічна неплацежаздольным.

Ініцыятыву падтрымаў Дзяржкамітэт па маёмасці, які валодае 100% акцыі МЗМК, Мінбудархітэктуры, Мінаблвыканкам, Маладзечанскі райвыканкам, падатковая і Беларусбанк.

На працягу трох апошніх гадоў завод працуе са стратамі. Як вынікае з справаздачнасці МЗМК, выручка прадпрыемства ў 2017 годзе вырасла да 22 млн рублёў, што на 9,1 млн рублёў больш у параўнанні з 2016 г. годам. Чыстая страта знізілася з 7,5 млн да 4 млн рублёў. «Грашовыя паступлення не дазваляюць выконваць плацежныя абавязацельствы і абавязацельствы, якія вынікаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн», гаворыцца ў матэрыялах суда.

Крэдыторская запазычанасць МЗМК на момант падачы дакументаў у суд складала 30,1 млн рублёў, тады як актывы – 18,3 млн рублёў. У дачыненні да завода было распачата 414 выканаўчых вытворчасцяў на суму 14,9 млн беларускіх рублёў і 24,9 млн расійскіх рублёў.

Дэпартамент па санацыі і банкруцтву Мінэканомікі канстатаваў, што неплацежаздольнасць МЗМК мае ўстойлівы характар. У Мінбудархітэктуры адзначылі, што меры дасудовага аздараўлення не прынеслі жаданага выніку. Мясцовыя ўлады выказалі надзею на наступнае ўвядзенне працэдуры санацыі. Гэта значыць на пэўны перыяд выплата абавязацельстваў можа быць замарожана.

Суд у дачыненні да МЗМК ўвёў ахоўны перыяд на месяц і прызначыў кіраўніком кампанію «Ревоканда».

ААТ «Маладзечанскі завод металаканструкцыі» – адзін з найбуйнейшых у ў СНД вытворца вырабаў для будіндустрыі. Прадпрыемства мае больш за 560 адзінак тэхналагічнага абсталявання. Дадзенае абсталяванне дазваляе выпусціць да 30 тыс. тон у год металаканструкцый рознай ступені складанасці. Плошчу займаемай тэрыторыі – 55,3 га, плошча забудовы – 19 га. Колькасць работнікаў прадпрыемства складае каля 800 чалавек.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце