weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4132
1 долар 2.1262
100 рас.руб. 3.1849
20.06.2018 15:30 ,

Міжнародны фестываль рэтра-матацыклаў “Кола Часу” пройдзе на Вілейшчыне і Мядзельшчыне

Фота з сайта retromoto.by

Шосты міжнародны фестываль рэтра-матацыклаў “Кола Часу” збярэ 23 чэрвеня звыш сотні калекцыянераў, рэстаўратараў і проста аматараў падобнай тэхнікі з 10 краін Еўропы.

“Гасцінна сустракаць гасцей будуць Вілейскі і Мядзельскі раёны: сёлетні фестываль здзівіць гасцей і гледачоў новым фарматам, –  адзначылі арганізатары. – З 23 чэрвеня пачнецца амаль стокіламетровае “Крывiчскае падарожжа”, якое стане для ўдзельнікаў сапраўднай экскурсіяй па Беларусі. Прычым святочнай, бо ў Даўгінаве і Будславе запланаваны ўрачыстыя мерапрыемствы, якія, мы ўпэўненыя, надоўга запомняцца не толькі мясцовым жыхарам, але і ретрааматарам”.

Фестываль пройдзе пры падтрымцы Вілейскага і Мядзельскага райвыканкамаў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

– Думку пра фэст з хатняй атмасферай, якая даўно лунала, мы хочам рэалізаваць у гэтым годзе. А для гэтага запрашаем усіх да сябе на радзіму, — пішуць арганізатары фестывалю Алег і Віталь Гапановічы на сайце retromoto.by.  — Рака Вілія, Вілейскае вадасховішча, дзе ў гэтым годзе будуць размяшчацца ўдзельнікі фестывалю – гэта тое месца, дзе прайшло наша дзяцінства. Цудоўныя прыродныя ландшафты, багатая культурная, архітэктурная і гістарычная спадчына, цудоўныя людзі – гэта ўсё тое, з чым, ад усёй душы, мы хочам пазнаёміць вас. А для гэтага мы распрацавалі, гэта складана нават назваць адным словам, падарожжа-праезд-экскурсію “Крывiчскае падарожжа”.

Міжнародны прабег на рэтра-матацыклах з прыпынкамі, конкурсамі і экскурсіямі пройдзе па маршруце: Людвінова — Камена — Даўгінава — Будслаў — Крывічы — Людвінова. Прыпынак у Людвінове намечаны прыкладна на 10:00-10:30, у Камена – 11: 00-11:30,  у Даўгінаве – з 12:00 да 13:30,у Будславе – з 14.00 да 15.30, у Крывічах з 16:00-17:00 (час можа мяняцца).

Фота з сайта retromoto.by

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце