weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
20.06.2018 19:07 ,

Уехаў у плот і выпіў 200 грамаў гарэлкі ад страху. У Радашкавічах адбылася аварыя, пасля якой кіроўца аўтавышкі не змог не выпіць

Здарэнне адбылося днём 19 чэрвеня.

Падрабязнасці расказаў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.

44-гадовы мясцовы жыхар ехаў з боку дзіцячых летнікаў на вуліцу Савецкую. Кіроўца аўтавышкі сцвярджае, што на вуліцы Полацкай з сустрэчнай паласы руху на яго ввыехаў «БМВ». Ён мусіў здаць управа.

Так вадзіцель уехаў у агароджу жылога дома.

Што адбылося далей, тлумачыць так: вельмі спужаўся, таму выпіў 200 грамаў гарэлкі, што былі ў машыне. Пасля гэтага спрабаваў выехаць.

Аднак з дому выбег гаспадар, чый плот пашкодзілі, і выклікаў міліцыю.

У наркалогіі знайшлі ўтрыманне алкаголю на ўзроўні двух праміле.

У кіроўцы не было страхоўкі, тэхагляду, ён пазбаўлены правоў.

Склалі пратаколы, чакаюць суда.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце