weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4488
1 долар 2.082
100 рас.руб. 3.1507
22.06.2018 16:16 ,

У Вільні ідэнтыфікавалі парэшткі Кастуся Каліноўскага?

Кастусь Каліноўскі

Такая інфармацыя прыходзіць з кулуараў міжнароднай канферэнцыі «1918 год у Літве і Польшчы з пункту гледжання цяперашняй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: гісторыя, палітыка, культура», якая праходзіць у Вільні.

Яшчэ напрыканцы мінулага лета ў Вільні на гары Гедыміна былі знойдзеныя парэшткі, якія меркавана маглі належыць кіраўніку паўстання 1863 года на тэрыторыі Літвы і Беларусі Кастусю Каліноўскаму.

«Маецца дастаткова доказаў таго, што сярод выяўленых астанкаў ёсць парэшткі і Канстанціна Каліноўскага», — казаў BNS прафесар Кафедры анатоміі, гісталогіі і антрапалогіі Віленскага ўніверсітэта Рымантас Янкаўскас.

Увесь гэты час літоўскія спецыялісты шукалі сваякоў Каліноўскага, каб выявіць, ці перад імі астанкі Кастуся. Той самы Янкаўскас казаў, што было б добра, каб беларускія ўлады дазволілі эксгумаваць цела брата Канстанціна Віктара, які пахаваны на тэрыторыі нашай краіны.

Шукаліся і іншыя сваякі Каліноўскага, каб мог правесціся генетычны аналіз. Магчыма, ён даў вынікі.

Неафіцыйна адзначаецца, што перапахаванне Кастуся Каліноўскага можа адбыцца ўжо 6 ліпеня на могілках Роса. Бліжэйшым часам у Літве можа адбыцца прэс-канферэнцыя з гэтай нагоды.

Не так даўно ў Вільні таксама былі знойдзеныя парэшткі іншага паўстанца — Зыгмунта Серакоўскага. У тым, што гэта Серакоўскі, амаль няма сумневаў, бо быў знойдзены ягоны заручальны пярсцёнак.

Кастусь Каліноўскі — лідар паўстання 1863—1864 гадоў на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Ягонымі намаганнямі выдавалася газета на беларускай мове «Мужыцкая праўда».

Каліноўскі быў павешаны 22 сакавіка 1864 года ў Вільні на Лукішках. Яму было 26 гадоў.

Кастусь Каліноўскі стаў адным з сімвалаў змагання беларусаў за ўласную незалежнасць і ідэнтычнасць. На сёння Каліноўскага малюе моладзь на графіці, майках, набівае татуіроўкі. У Мінску ідзе збор подпісаў за адкрыццё помніка герою.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце