weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
22.06.2018 14:22 ,

На базары ў Маладзечне. Пайшлі чарніцы, суніцы і маленькія дыні, а кавуны патаннелі

Самыя ласыя да смакаты могуць выпраўляцца па самыя чаканыя пакупкі лета.

На рынку райспажыўтаварыства багата тавараў для агароднікаў — ад саджанцаў англійскай ружы да леек па 10 рублёў, парнікоў па 30 і вёдзер па 3,50-5,50.

Калі вы яшчэ не купілі кветкі, зрабіце гэта. Для тых, хто не адважвайцце браць саджанец ці вазон, мілыя бабулі-кветніцы прапануюць букеты. Адхапіць пучок прыгажосці можна за 2 рублі — залежыць ад складнікаў. Букет з пяці чырвоных руж і рамонкаў аддаюць за 7 рублёў, гэта самая дарагая прапанова.

На прылаўках пакупнікоў чакаюць дыні. «тарпеды» блізкія да звыклага памеру, а «калгасніцы» смешныя і маленькія, як грэйфруты. Дыні ў цане ад 3,70 да 4,20 за кілю.

Чарніцы прадаюць па 10 рублёў за паўлітра. Гандляры кажуць, што сёлета чарніц не будзе, і цэны на іх паставяць не самыя нізкія.

Затое даволі шмат суніц. 2,50 рублі бяруць за 200-грамовую шклянку.

Нарэшце стаяць адэкватныя цэны на сезонныя радасці. Кабачок аддаюць за 1,50, персікі па 3,80, нектарыны па 4,50, чарэшня ад 3,50, вішня па 5, пучок салаты 1,50 рублі.

Што падаражала

  • Кураня з 2,98 да 3,50
  • Морква з 1,30 да 1,70
  • Бананы з 1,99 да 2,20
  • Ківі з 4,50 да 5,50
  • Сала салёнае з 11 да 12 рублёў.

Што патаннела

  • Агуркі з 0,89 да 0,80
  • Баклажаны з 5,50 да 4,90
  • Бульба з 1,35 да 1,20
  • Капуста з 1,60 да 1,00
  • Абрыкосы з 3,69 да 3,30
  • Апельсіны з 4,50 да 3,80
  • Грушы з 3,69 да 3,30
  • Грэйпфруты з 5,50 да 3,50
  • Кавун цукровы з 3,50 да 2,00
  • Мандарыны з 3,99 да 3,50 рублёў.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце