weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4528
1 долар 2.1546
100 рас.руб. 3.2408
22.06.2018 14:35 ,

Стала вядомая праграма фестывалю-конкурсу “Адна зямля”

Часткай фестывалю “Энергія маладосці” ў Вілейцы стане юбілейная “Адна зямля”.

Дваццаты фестываль-конкурс маладых выканаўцаў «Адна зямля» правядуць у Вілейцы 30 чэрвеня.

Праграма “Адной зямлі”

  • 11:00-11:15. Урачыстае адкрыццё
  • 11:15-14:00. Конкурс выканаўцаў першай і другой узроставых груп
  • 14:00-15:00. Канцэрт аматарскіх мастацкіх калектываў
  • 15:00-17:30. Конкурс выканаўцаў трэцяй і чацвёртай узроставых груп
  • 17:30-19:30. Канцэрт эстрадна-джазавага ансамбля  і аматарскіх мастацкіх калектываў
  • 19:30-20:00. Падвядзенне вынікаў, узнагароджанне пераможцаў.

«Адна зямля» – фестываль-конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, які праводзяць па чарзе на Валожыншчыне і ў адным з раёнаў беларускага Павілля: Маладзечанскім, Вілейскім, Мядзельскім, Ашмянскім, Смаргонскім, Астравецкім.

Першапачаткова заснавальнікамі фестывалю сталі аддзелы культуры Маладзечанскага, Валожынскага і Ашмянскага райвыканкамаў і рэдакцыя «Рэгіянальнай газеты». Пасля далучыліся прадстаўнікі іншых раёнаў Павілля.

Першы фестываль адбыўся ў 1999 годзе на стадыёне ў Чысці.

Штогод рэдакцыя «Рэгіянальнай газеты» ўручае аднаму з удзельнікаў прыз глядацкіх сімпатый.

Летась фестываль-конкурс «Адна зямля» ладзілі ў Смаргоні.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце