weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -4° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4132
1 долар 2.1262
100 рас.руб. 3.1849
25.06.2018 11:23 ,

«Во дзеўка!» Іранічнае відэа ад удзельніцы конкурсу «Міс Ашмяны 2018»

Конкурс адбыўся ў райцэнтры 23 чэрвеня.

Як паведамляе «Ашмянскі веснік«, за карону змагаліся дзевяць удзельніц — Яна Гурыновіч, Аіна Станкевіч, Анастасія Якель, Юлія Юралевіч, Любоў Небрат, Вікторыя Кавалёнак, Караліна Свірская, Дар’я Саленіковіч, Юлія Гейзерава.

Яна Гурыновіч, якая ў выніку атрымала тытул «Міс фота», у якасці візіткі падрыхтавала іранічнае відэа.

Аліна Станкевіч стала «Міс чароўнасць» і «Міс глядацкіх сімпатый», Юлія Гейзерава — «Міс арыгінальнасць», Любоў Нябрат — «Міс Усмешка», Караліна Свірская — «Міс Грацыя», Дар’я Саленіковіч — «Міс Абаянне». Канкурсанткі абралі «Міс Дружба» Любоў Нябрат».

Другой віцэ-міс стала Анастасія Якель, першай віцэ-міс — Юлія Юралевіч.

Пераможцай конкурсу «Міс Ашмяны 2018» стала Вікторыя Кавалёнак.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце