weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
29.06.2018 10:38 ,

Каляндар. 80 год ад стварэння архіваў, 425 год ад нараджэння Альбрэхта Радзівіла па мянушцы Абаронца правоў

Альбрэхт Станіслаў Радзівіл.

1 ліпеня

190 гадоў з дня нараджэння Іпаліта Гараўскага (1828 – ?), беларускага мастака-пейзажыста.

85 гадоў з часу выхаду (1933) пастановы СНК БССР аб арганізацыі Беларускага політэхнічнага інстытута на базе мінскіх хіміка-тэхналагічнага, будаўнічага, энергетычнага, тарфянога і харчовага інстытутаў (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт).

425 гадоў з дня нараджэння Альбрэхта Станіслава Радзівіла (мянушка Абаронца правоў; 1593 – 1656), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, пісьменніка, гісторыка, мемуарыста, аўтара і перакладчыка каталіцкіх рэлігійных твораў. Літоўскі магнат, князь, прадстаўнік роду Радзівілаў; падканцлер і канцлер вялікі літоўскі.

3 ліпеня

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі).

4 ліпеня

1803. 215 гадоў ад пачатку дзейнасці Віленскай навучальнай акругі, у якую ўваходзілі навучальныя ўстановы Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў.

У гэты час на тэрыторыі Беларусі было 25 сярэдніх і няпоўных сярэдніх і каля 130 пачатковых школ. Акруга існавала да 1917 года (у яе сістэме тады налічвалася звыш 7300 навучальных устаноў).

5 ліпеня

80 гадоў з часу прыняцця (1938) пастановы Прэзідыума ЦВК БССР аб стварэнні дзяржаўных архіваў Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай і Палескай абласцей.

80 гадоў назад (1938) створаныя архіўныя ўпраўленні пры Мінскім, Магілёўскім, Гомельскім, Віцебскім і Палескім абласных выканаўчых камітэтах.

80 гадоў з часу прыняцця (1938) пастановы Прэзідыума ЦВК БССР аб стварэнні Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР (першапачаткова знаходзіўся ў Магілёве; з лістапада 1963 г. – у Мінску; у 1992 – 1995 гг. – у складзе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь; з 16 чэрвеня 1995 г. – Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі).

1918. Сёлета летам спаўняецца 100 гадоў з часу стварэння Беларускай партыі сацыял-федэралістаў (БПС-Ф). Узнікла ў выніку расколу Беларускай сацыялістычнай грамады.

Кіраўнікі: Я.Варонка, С.Рак-Міхайлоўскі, А.Цвікевіч, К.Езавітаў, П.Крачэўскі і інш. Партыя выказвала інтарэсы гарадской і сельскай буржуазіі, часткі інтэлігенцыі. Распалася ў пачатку 1921 года.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце