weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
30.06.2018 13:56 ,

Далучайцеся да археалагічных раскопак у Крэве. Старт — 4 ліпеня

Працы працягнуцца ад 4 да 18 ліпеня 2018 года. Далучыцца можна ў любы дзень і на любы прамежак часу.

Ад’езд з Мінску: 4 ліпеня 2018 года, 10-00, ст.м. Каменная Горка (аўтобус бясплатны).

Кантактная асоба: Андрусь Шулаеў, кіраўнік летніка, тэл. +37533 632-71-65.

Кіраўнік працамі: Алег Дзярновіч, археолаг.

Пражыванне: намётавы гарадок на тэраторыі аграсядзібы.

Харчаванне бясплатнае. Фармат: агульнае гатаванне ежы са штодзённым дзяжурствам.

У Крэва маецца лазня, дзе можна памыцца.

Каардынаты размяшэння летніка на тэрыторыі аграсядзібы сп.сп.Панкевічаў: 54.305355, 26.228982

Мапа (гугл) з пазнакай праезда з боку Менску прыкладзена.

Працы будуць праводзіцца на аб’екце: Крэўскае гарадзішча ХІ-XIV стагоддзяў.

Паралельна мае быць праведзеная этнаграфічная экспедыцыя. Для жадаючых далучыцца на дзень неабходна запоўніць адпаведную анкету, але папярэдне ўзгадніць з кіраўніком летніка.

Не забудзьцеся ўзяць: спальнік, кубак, лыжку, відэлец, талерку, лекі, сродкі гігіены.

Намёты забяспечым.

Вітаюцца фотарэпартажы з летніка і відэастрымы. Зусім выдатна, калі хтосьці зможа прывезці дрон і зняць раскопы з вышыні.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце