weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4488
1 долар 2.082
100 рас.руб. 3.1507
05.07.2018 17:05 ,

«Бацькі — дырэктары школ, і ніколі не правяралі ўрокі». Насця Саванец з Ашмянаў расказала, як атрымала на ЦТ 100, 100 і 97 балаў

Выпускніца ашмянскай гімназіі №1 атрымала "сотку" за тэсты па біялогіі і хіміі. Беларускую мову дзяўчына здала на 97. А сярэдні бал атэстата — 10. А таксама яна выступала на міжнародным конкурсе па цымбалах і ў спартыўных спаборніцтвах розных накірункаў.

Насця расказала ў інтэрв’ю «Рэгіянальнай газеце», што прадбачыла вынік «90+».

— Але хвалявалася веельмі моцна. Летась прахадны бал на бясплатнае аддзяленне быў 376. Як толькі выйшла з тэста па беларускай мове, адразу даведалася, што зрабіла адну памылку. Перажывала, каб не было яшчэ і іншых. Ну а калі прыйшоў вынік па мове, адчула палёгку, што памылка толькі адна.

Дзяўчына прызнаецца: «Думала, буду скакаць да столі, калі атрымаю 100 балаў». Аднак на справе атрымалася інакш. Даведалася пра 100 балаў за біялогію — пачала перажываць пра хімію. Радавацца загадзя дзяўчына забаялася:

— Я з тых людзей, хто не загадвае наперад і не радуецца загадзя. Таму і радасць была, але не такая, як чакала. А сапраўдная палёгка прыйшла з вынікамі хіміі. Калі атрымала смс-паведамленне, задрыжэлі рукі.

Як рыхтавалася да ЦТ

Насця рыхтавалася сама, хадзіла да рэпетытара па біялогіі, вельмі дапамаглі міжшкольныя факультатывы.

Выпускніца дзякуе педагогам: па беларускай мове — Тэрэзе Раманаўне Івашкевіч і Марыне Генадзеўне Свірбутовіч, па біялогіі Святлане Антонаўне Мароз і Валянціне Пятроўне Ламака, па хіміі Вользе Мікалаеўне Вінцкоўскай і Ганне Казіміраўне Лугінай.

Беларускую мову абрала таму што падабалася настаўніца, а таксама хацела ўпэўніцца, што добра валодае роднай мовай.

Ці можна добра падрыхтавацца да тэставання, на думку выдатніцы, залежыць, як арганізаваны чалавек.

— У мяне з дзяцінства вялікая нагрузка,  — расказвае Насця. — Хадзіла ў музычную школу, на гурткі. І арганізоўвала сябе сама. Мне не было складана.

Стобальніца мяркуе, што зарабіць добры вынік на ЦТ не так і складана. Галоўнае сістэматычна рыхтавацца, расставіць прыярытэты і займацца як мага больш.

Дзякуй маме, што не пашкадавала

Дзяўчына займалася цымбаламі, баскетболам, хадзіла на спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы і лыжных гонках.

— Памятаю, у другім класе музычнай школы плакала і прасіла, каб мяне адтуль забралі. Але мама настаяла. За гэта я ёй вельмі ўдзячная, проста вельмі. За пяць год я стала вельмі дысцыплінаванай. Навучылася браць сябе ў рукі ў адказныя моманты. Не выйдзеш жа выступаць на міжнародным конкурсе, дзе цябе ацэньваюць выкладчыкі з розных краін, з дрыжачымі рукамі.

Як маладой дзяўчыне вытрымаць такую нагрузку, Насця адказвае так — давялося ахвяраваць сацыяльнымі сеткамі і рэдка ў іх заходзіць.

Бацькі ўрокі не правяралі ніколі

Насця лічыць, што менавіта такі падыход бацькоў правільны. Абодва яны — дырэктары школ.

Вольга Уладзіміраўна Саванец узначальвае гімназію №1, якую закончыла выдатніца, а Аляксандр Анатольевіч Саванец кіруе школай у Барунах.

Выпускніца прызнаецца, што часам бянтэжылі размовы з серыі «У цябе добрыя адзнакі, таму што ў цябе такія бацькі». Але гэта нават у нейкай ступені закаліла —ужо не так звяртаеш увагу на чужое меркаванне.

Куды паступае

Насця будзе паступаць у медуніверсітэт. Праз тыдзень паедзе падаваць дакументы. Факультэт пакуль не абрала, але схіляецца да стамфака.

Стаць доктарам вырашыла ў восьмым класе. Пра такую ж прафесію марыць малодшы брат.

Выпускніца любіць фільмы пра дактароў, але медыцына прыцягнула не з-за кіно, а з-за сямейнага досведу.

Медсястрой працавала бабуля, шмат дактароў па мамінай лініі, ёсць сваякі, звязаныя з фармацыяй.

Як дзейнічаць бацькам

Насця раіць бацькам, якія хацелі б бліскучых вынікаў за ЦТ ад сваіх дзяцей — давярайце дзецям.

— Размаўляйце на роўных. Проста сядзьце ў адзін вечар, абмяркуйце ўсе «за» і «супраць». Разам з сынам ці дачкой абярыце факультэт і распрацуйце план падрыхтоўкі.

Сяброўкі Насці таксама добра здалі ЦТ. Тоня Ляпко і Юля Качэрга атрымалі па 100 балаў за рускую мову. Паступаць яны збіраюцца ў іншыя ўніверсітэты.

Пасля паступлення Насця збіраецца адпачываць з сябрамі і сям’ёй.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце