weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
06.07.2018 16:43 ,

У Мінску выступілі стронгмены, каб сабраць грошы на дапамогу дзецям у вілейскім інтэрнаце

Шоў адбылося 3 ліпеня.

У гэты дзень прайшоў Міжнародны турнір па сілавым экстрыме «MinskStrongBattle» — 2018. У ім прымалі ўдзел стронгмены з трох краін: Беларусь, Літва, Украіна. Першае месца па выніках усіх практыкаванняў заняў адзін з наймацнейшых беларусаў Руслан Багіраў па мянушцы «Чалавек Гара».

Усяго на турнір было заяўлена 5 удзельнікаў. Два стронгмена з нашай краіны, Руслан Багіраў і Аляксей Карпіеня, з Украіны Міхаіл Ходзякоў (віцэ-чэмпіён Украіны) і малады спартсмен Раман Грэкаў. З Літвы прыехаў у Мінск Міндаўгас Ярос, што ўваходзіць у дзесятку лепшых стронгменаў Балтыі.

Атлеты не толькі паказалі сваю нечалавечую сілу, а і ў чарговы раз падтрымалі Дабрачынны фонд дапамогі дзецям «Белы Бусел».

Атлеты спаборнічалі ў чатырох практыкаваннях, самым відовішчным з якіх стаў трэк-пул 12-тоннага грузавіка. Кожны спартсмен павінен быў працягнуць аўтамабіль на 20 метраў. Хутчэй за ўсіх аказаўся Руслан Багіраў.

Таксама ў праграме турніру былі традыцыйныя практыкаванні сілавога экстрыму.

Нягледзячы на ​​дрэннае надвор’е, турнір прайшоў без траўмаў, але некаторыя моманты былі сапраўды напружанымі. Гледачы, а іх сабралася нямала, падтрымлівалі спартсменаў і не стрымлівалі эмоцый.

Так, у Руслана Багірава пры выкананні трэцяга практыкаванні парваліся абедзве шлейкі, але стронгмен змог удала завяршыць спаборніцтва.

Ужо не ў першы раз асілкі праводзяць турнір з дабрачыннай мэтай пры ўдзеле Фонду дапамогі дзецям «Белы Бусел», падапечнымі якога з’яўляюцца Вілейскі і Навагрудскі інтэрнаты для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы. Таксама фонд аказвае фінансавую і валанцёрскую падтрымку дзіцячаму анкалагічнаму цэнтру ў Бараўлянах.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце