weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
07.07.2018 19:03 ,

На маладзечанскай трасе 13-гадовая дзяўчынка з групы веласіпедыстаў трапіла пад машыну

На маладзечанскай трасе аўтамабіль збіў групу веласіпедыстаў. Пра гэта tut.by распавялі чытачы. У ДАІ Мінскай вобласці інфармацыю абверглі. Як паведамілі інспектары, веласіпедыстка ў складзе групы сама ўпала пад колы аўто.

Здарэнне адбылося днём 7 ліпеня на трасе Мінск-Маладзечна-Нарач недалёка ад Ратамкі.

— Каля 11.40 па абочыне трасы ў нкірунку Маладзечна рухалася група веласіпедыстаў ад 13 да 22 гадоў. На 15-м кіламетры дарогі адна з дзяўчат выпадкова звалілася на праезную частку перад «Мэрсэдэсам», у выніку чаго машына на яе наехала, — паведамілі ў ДАІ.

13-гадовая дзяўчынка атрымала цялесныя пашкоджанні, яе шпіталізавалія. У ДАІ адзначылі, што машыны прыкрыцця не было. У момант аварыі побач не было і трэнера.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце