weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
09.07.2018 15:29 ,

Паспеў зняць сына з шыі і падштурхнуць да берага. Мужчыну стала дрэнна падчас купання, і ён патануў

Фота yakutia.kp.ru.

8 ліпеня з вадасховішча Пагост на бераг дасталі 39-гадовага мужчыну, якому стала дрэнна падчас купання. Выратаваць яго не ўдалося, паведаміў TUT.BY вядучы спецыяліст Брэсцкай абласной арганізацыі Асвод Вячаслаў Сімакоў.  

У нядзелю жыхар аграгарадка Аснежыцы адпачываў з сям’ёй на вадасховішчы. Мужчына пасадзіў свайго 8-гадовага сына на плечы і зайшоў у ваду. Прыкладна за 20 метраў ад берагавой лініі на глыбіні каля 1,5 метра яму стала дрэнна. Ён зняў сына з шыі, паспеў падштурхнуць яго да берага, а сам пайшоў на дно.

Праз паўтары хвіліны мужчыну выцягнулі на бераг ратавальнікі і пачалі аказваць неадкладную дапамогу. Але выратаваць яго не ўдалося.

Пакуль прычына смерці не высветленая. Паводле папярэдняй версіі, у мужчыны падчас купання адбыўся сардэчны прыступ. Як патлумачыла жонка загінулага, за некалькі дзён да трагедыі муж перахварэў на ангіну.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце