weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4488
1 долар 2.082
100 рас.руб. 3.1507
09.07.2018 08:00 ,

Як школьнікі з Ільі бавілі час у школьным летніку

У Ільі.

У чэрвені ў ільянскай школе працаваў аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем «Аматары прыгод».

План летніка пабудавалі так, каб кожны дзень адпавядаў пэўнай тэме: здароўю, экалогіі, бяспецы, краязнаўству і іншым.

Ладзілі актыўныя гульні, вясёлыя спаборніцтвы, займальныя віктарыны, спартыўныя гульні па баскетболе, футболе, піянерболе, валейболе. Таксама камандныя спаборніцтвы: спартландыя «Спартыўнае лета – ура!», «Шчаслівы выпадак»,  «Шоу-праграма «Танцавальны марафон», «Экалагічная мода».

Выхаванцы летніка наведалі басейн, пабывалі на экскурсіі ў пажарнай часці, у  Ільянскай участковай бальніцы, наведалі тэматычныя экскурсіі ў школьных народных музеях «Ільянскія далягляды», «Вілейшчына літаратурная», на Вілейскай выратавальнай станцыі.

Выхаванцы схадзілі ў пешы паход «Культавыя святыні Ільяншчыны».

Змястоўнымі былі экскурсіі ў вілейскі краязнаўчы музей, выставачную залу імя Сілівановіча, вілейскі аддзел дэпартамента аховы, фотаэлектрастанцыю.

Прадэманстраваць свае творчыя таленты дзеці змаглі ў інтэрактыўных конкурсах.

Карыснымі былі экскурсіі ў анатамічны музей Ільянскага дзяржаўнага аграрнага каледжа, у Вілейскую ветстанцыю, на аддзяленне сувязі Ільі.

Таццяна Смаленская правяла сустрэчу па дзіцячым цэнтры “Надзея”, выхаванцы лагера наведалі музей, сцежку пачуццяў для ног, змаглі пазаймацца на розных спартыўных снарадах.

Дыскатэкі, танцавальныя, забаўляльныя праграмы для дзяцей аздараўленчага лагера праводзілі ў клубе.

Выхаванцы з’ездзілі ў цэнтр верхавой язды «Двор Старынкі». Дзякуючы гаспадыні цэнтра Алене Волкавай дзеці змаглі ўбачыць коней розных парод, падаглядаць за імі і пакатацца.

Дзеці ўдзельнічалі ў экалагічных дэсантах, аперацыях «Чысты школьны двор», «Зялёная планета».

Дзеткі схадзілі на экскурсію на вучэбную ферму Ільянскага дзяржаўнага аграрнага каледжа, у лес.

У аздараўленчым лагеры ёсць грашовыя адзінкі пад назвай «ільяшы». Банкноты выпусцілі наміналам 5, 10, 20, 50 і 100 ільяшоў.

За кожны дзень у летніку выхаванцам налічвалі пэўную суму ільяшоў: за працоўную, спартыўную, грамадскую дзейнасць. За дрэнныя паводзіны і ўчынкі выхаванцы павінны плаціць штрафы

У апошні дзень лагера прайшоў кірмаш, дзе выхаванцы набывалі за «ільяшы» канцылярскія прыналежнасці, сувеніры, падзелкі

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце