weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
10.07.2018 11:40 ,

Медыкам у другім паўгоддзі падымуць зарплаты

Першы этап павышэння заработнай платы работнікам аховы здароўя плануецца ў другім паўгоддзі 2018 года. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.  

Цяпер праводзіцца актыўная работа па падрыхтоўцы нарматыўнага прававога акта па гэтым пытанні. Плануецца павысіць зарплату медыцынскім і фармацэўтычным работнiкам, а таксама медыцынскім фізікам, біёлагам і хімікам, якія ўдзельнічаюць разам з медработнікамі ў аказанні высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы і ўрада Міністэрства аховы здароўя сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і Міністэрствам фінансаў прапрацоўваюць пытанні паэтапнага павышэння аплаты працы медработнікам у 2018-2025 гадах. Памер зарплаты да 2025 года павінны павялічыцца ў два разы. Такім чынам, плануецца скараціць існуючы разрыў паміж сярэдняй заработнай платай работнікаў аховы здароўя і ў цэлым па народнай гаспадарцы.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за студзень-май сярэднямесячная зарплата ў ахове здароўя склала Br701,8, што на 22% менш, чым па народнай гаспадарцы (Br901,6).

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце