weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
10.07.2018 15:34 ,

Шэсць чалавек пацярпелі ў лабавым сутыкненні аўто пад Мінскам

Шэсць чалавек пацярпелі ў лабавым сутыкненні двух аўтамабіляў пад Мінскам, паведаміла БЕЛТА прадстаўнік ДАІ Мінскага раёна Кацярына Сільчанка.

ДТЗ адбылося сёння, каля 10:30 паблізу садовага таварыства «Западгор’е». Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца за рулём «Мазды» ехаў па дарозе Крыжоўка — Ратамка і на закругленні налева ва ўмовах абмежаванай бачнасці заняў крайняе левае становішча на праезнай частцы. «Таму ён не саступіў дарогу «Фольксвагену»,  што рухаўся насустрач, і адбылося сутыкненне. У выніку ДТЗ кіроўцы і чатыры пасажыры «Фольксвагена» атрымалі цялесныя пашкоджанні, яны дастаўлены ў медустанову», — распавяла Кацярына Сільчанка.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце